5 траўня 2024, Нядзеля, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі дэпутат: Сорамна за забарону ўезду беларускім праціўнікам АЭС

4
Літоўскі дэпутат: Сорамна за забарону ўезду беларускім праціўнікам АЭС

Дэпутат Сейма Літвы Казімірас Уока раскрытыкаваў рашэнне аб ануляванні віз Мікалаю Уласевічу і Таццяне Новікавай.

26 верасня беларускія грамадскія актывісты накіроўваліся ў Вільню на канфэрэнцыю па ядзернай бяспеке. Літоўскія памежнікі адмовіліся ўпускаць іх у краіну, нагадвае «Радыё Свабода».

«Дзесьці сем-восем месяцаў назад мы, апаненты будаўніцтва ядзерных электрастанцый з Літвы, Калінінградскай вобласці і Беларусі, пачалі размаўляць паміж сабой і дамовіліся збіраць подпісы пад узгодненым тэкстам, у якім было патрабаванне спыніць будаўніцтва ў кожнай краіне і правесці рэферэндум з гэтай нагоды . У Літве гэта атрымалася, у нас у Сейме было галасаванне з нагоды рэферэндуму і 14 кастрычніка такі рэферэндум адбудзецца. У Беларусі і ў Калінінградскай вобласці збор подпісаў працягваецца», - кажа Казіміраса Уока.

Мікалай Уласевіч і Таццяна Новікава збіраліся прыехаць на канферэнцыю з нагоды атамных электрастанцый у Сейме. Але іх уключылі ў спіс непажаданых асоб у Літве.

«Самае смешнае ў тым, што канферэнцыю арганізавала моладзь кіруючай партыі ў Літве. Гэта значыць, людзей не пусцілі на канферэнцыю кіруючай партыі.

Улада, якая вельмі хоча пабудаваць гэтую атамную станцыю, моцна нервуецца і прымае, я сказаў бы, такія тупыя рашэнні. За гэта тупое рашэнне мне, як літоўскаму дэпутату, сорамна», - сказаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках