banner1 banner1 banner1

31.01.2013

«Невыязныя» спрабуюць праткнуцца ў ЕЗ пад чужымі прозвішчамі важная навіна 106

13:59, — Палітыка

«Невыязныя» спрабуюць праткнуцца ў ЕЗ пад чужымі прозвішчамі

Чыноўнікі і суддзі мяняюць прозвішчы, каб патрапіць у Еўразвяз.

Дыпламат амбасады адной з краін Еўразвязу тлумачыць, ці могуць людзі з «чорнага спісу» атрымаць шэнгенскую візу, калі, напрыклад, зменяць прозвішча.

Падставай для такога пытання ад «Радыё Свабода» стаў той факт, што невыязная суддзя Жанна Дубініна з суда Заводскага раёна Менска надоечы стала Жаннай Роўдай.

На гэты момант «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвязу, змяшчае 231 прозвішча, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі. Гэта людзі, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека і фальсіфікацый вынікаў выбарчых кампаній.

- Каб атрымаць візу на ўезд, трэба спачатку падаць адпаведныя дакументы да нас, - кажа консул амбасады адной з краін Еўразвязу ў Беларусі. - Мы, у сваю чаргу, паведамляем гэтыя звесткі ў Брусэль. Там існуе спецыяльная сістэма праверкі. Як яна дзейнічае, я, па-першае, не магу казаць, а па-другое, і сам ведаю гэтую працэдуру толькі ў агульных рысах.

На мой погляд, сістэма працуе нядрэнна. Напрыклад, я ведаю, што з яе дапамогай скасаваліся дзве спробы людзей з «чорнага спісу» атрымаць шэнгенскую візу, калі яны змянілі ў сваіх прозвішчах адну-дзве літары. Забарону наклалі менавіта ў Брусэлі. І таму калі хтосьці кажа, што яму адмовілі ў візе ў пасольстве Літвы, Эстоніі, Польшчы ці ўсялякай іншай краіны ЕЗ, то гэта не так. Шлагбаўм для іх апусцілі не ў Менску, а ў Брусэлі.

- Ці можна ў такім выпадку даць 100% гарантыі, што людзі з гэтага спісу не трапяць у Еўразвяз?

- 100% гарантыі, мабыць, даваць нельга. Бо прадугледзець усё чыста ў жыцці немагчыма. Напрыклад, выпішуць чалавеку з спісу новы пашпарт на абсалютна іншае прозвішча. Я маю на ўвазе не тыя выпадкі, калі чалавек бярэ або касуе шлюб і ягонае прозвішча праз гэта мяняецца. А наогул бярэцца нейкае іншае імя, як той казаў, проста з галавы. Умоўна кажучы, Сівакоў раптам стане Дзянісавым.

- А хіба такое прынцыпова магчыма?

- У Беларусі, як мне здаецца, магчыма ўсё.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (106)

Падзяліся!






Учора на сайце:

наведвальнікаў 349403
праглядаў 2102797

Папулярныя навіны

Юрий Фельштинский: В Беларуси возможно устранение Лукашенко по афганскому варианту (88784)

24.02, 9:02, — Інтэрв'ю

У Менску джыпу са сцягам Наваросіі прабілі колы (68565)

25.02, 15:44, — Грамадства

Працоўныя МАЗа масава звальняюцца з прадпрыемства (65935)

22.02, 8:48, — Грамадства

Бойцы «Донбасса» показали, что они делают с пленными боевиками (59067)

21.02, 21:22, — Украіна

Частковы поспех ІП: указ аб тэхрэгламенце адкладзены да 1 чэрвеня (56005)

21.02, 9:19, — Грамадства

Новая падатковая пастка для беларусаў (51918)

23.02, 8:50, — Грамадства

У Данбасе знікла найноўшая расейская ўстаноўка сакрэтнай сувязі (51693)

25.02, 11:47, — Украіна

Параўнанне коштаў: колькі цяпер каштуюць прадукты ва Украіне і Беларусі? (48638)

25.02, 12:03, — Грамадства

Беларускія ўлады хочуць цалкам заблакаваць незалежныя сайты (46140)

25.02, 11:06, — Палітыка

Беларускі спецназавец з «ДНР»: Супраць нас ваююць тысячы беларусаў (44450)

21.02, 12:39, — Грамадства

пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: