6 траўня 2024, панядзелак, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ нагрубіяніла «Белсату»

35
БТ нагрубіяніла «Белсату»

У Белтэлерадыёкампаніі абвінавацілі незалежны тэлеканал у жаданні «папіярыцца» і атрымаць польскі tax-free.

«Падзяку» за спадарожнікавую антэну, якую супрацоўнікі «Белсата» учора падарылі Генадзю Давыдзьку апублікавала прэс-служба БТ.

«Белтэлерадыёкампанія шчыра дзякуе журналістам тэлеканала «Белсат» за набыты на сродкі польскіх падаткаплатнікаў падарунак - спадарожнікавую антэну. Шкада, што далёка не светлыя памкненні падахвоцілі калегаў у прафесіі, на гэты дабрачынны жэст. Відавочна, ва ўмовах недафінансавання «Белсата» польскімі ўладамі журналісты канала знайшлі няхітры спосаб паправіць сваё становішча. Што і зрабілі: завезлі талерку - атрымалі польскі tax free - усе задаволеныя», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Супрацоўнікі БТ упэўненыя, што з дапамогай фатаграфій на фоне будынка Белтэлерадыёкампаніі, «Белсат» атрымаў неабыякую рэкламу.

«Часам адзіны спосаб для малавядомага тэлеканала прапіярыцца - гэта сфатаграфавацца на фоне найбуйнейшага беларускага медыяхолдынга», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, учора супрацоўнікі тэлеканала «Белсат» перадалі спадарожнікавую антэну для генеральнага дырэктара БТ Генадзя Давыдзькі.

Прадстаўнік тэлеканала Міхаіл Янчук сказаў журналістам, што падарыць Давыдзьку магчымасць глядзець польскі тэлеканал яны наважылі пасля яго выступу ў Інстытуце журналістыкі БДУ на мінулым тыдні.

«Мы даведаліся, што кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі не мае магчымасці глядзець наш канал, - сказаў Янчук. - Але пры гэтым ён асуджае канал за яго дзейнасць. Таму, каб ён не быў беспадстаўным, мы пастанавілі сёння ўручыць яму талерку, каб ён зрэдку мог праглядаць наш канал і сфармаваць аб ім сваё аб'ектыўнае меркаванне».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках