26 красавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Credit Suisse: Беларусы - адзін з самых бедных народаў Еўропы

61
Credit Suisse: Беларусы - адзін з самых бедных народаў Еўропы

Беларусь патрапіла ў катэгорыю самых бедных краін па версіі швейцарскага банка Credit Suisse.

Яна апынулася ў ліку краін з найменшым сярэднім багаццем у пераліку на аднаго дарослага жыхара. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Credit Suisse Global Wealth Report 2013.

Беларусь разам з Украінай і Малдовай стала аўтсайдарам не толькі сярод краін Еўропы, але і ў адносінах да дзяржаў СНД.

Сярэдняе багацце жыхара нашай краіны не дасягае $5 тыс. на чалавека. Гэтым могуць «пахваліцца» больш паловы краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Большасць краін СНД знаходзяцца ў групе $5-25 тыс.

Палякі апынуліся самымі багатымі сярод нашых суседзяў. Аналітыкі Credit Suisse ацанілі іх даходы ў $25-100 тысяч. Паводле даследавання, у якім улічваўся кошт чыстых актываў (галоўным чынам нерухомасці) мінус пазыкі, самымі багатымі жыхарамі планеты сталі швейцарцы з сярэднім коштам маёмасці больш за $500 тысяч.

У дзяесятку самых багатых увайшлі жыхары Аўстраліі, Нарвегіі, Люксембурга, ЗША, Швецыі, Францыі, Сінгапура, Бельгіі і Даніі з актывамі ад каля $400 да $250 тысяч.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках