7 траўня 2024, aўторак, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэдкі від!»: У парку Магілёва знялі на відэа «беларускага кенгуру»

3
«Рэдкі від!»: У парку Магілёва знялі на відэа «беларускага кенгуру»

Відэафакт.

У магілёўскім гарадскім парку «Падніколле» днямі злавілі на камеру незвычайных «адпачывальнікаў».

Каментатары пад відэа, якое выклалі ў сацсетцы TikTok, «апазналі» ў іх «рэдкі від» мясцовай фаўны – «беларускага кенгуру».

@hopelet_ Вечерняя тренировка💪🏼 . . . #mogilevbelarus #mogilevtut #mogilevlife #mogilevlive #mogilevlive #могилев ♬ оригинальный звук - Nadin

«Гэта парода такая “кенгуру міні”», – пацвердзіла адна з дзяўчатаў.

Безумоўна, уважлівыя гледачы здагадаліся, што гаворка пра зайцоў. У сваёй вертыкальнай стойцы на задніх лапах, асабліва здалёку, яны сапраўды нечым нагадваюць аўстралійскага кенгуру.

«Чаму дзівіцца? Трэнажораў папастаўлялі, а да іх яшчэ і даскакаць трэба, транспарт толькі да Арджанікідзэ, паспрабуйце кожны дзень па лесвіцы на чатырох туды назад!»

Паводле словаў мясцовых жыхароў, сустрэць зайцоў у «Падніколлі» – не рэдкасць. Адна з глядачак пажалілася, што «гэтыя кенгуру» ў яе ў садзе «ўсе яблыні паелі за зіму». А іншы каментатар расказаў, што, працуючы ў ахове недалёка ад Святога возера ў Магілёве ўначы на камерах відэаназірання яму даводзілася бачыць не толькі зайцоў, але і лісаў, і ласёў, і казуляў, і соваў з сычамі.

«У лесе жыў – такога не бачыў», – прызнаўся мужчына.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках