30 красавiка 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютай Мытнага Саюза будзе алтын?

121
Валютай Мытнага Саюза будзе алтын?

Адзіная валюта МС можа быць уведзеная ў бліжэйшы час.

У паўднёвай сталіцы Казахстана расейская кампанія «Альпары» правяла першую прэс-канферэнцыю для казахстанскіх журналістаў. У ліку іншага гаворка ішла аб адзінай валюце Мытнага Саюза: ці з'явіцца яна? Дырэктар аналітычнага дэпартамента кампаніі «Альпары» Аляксандр Разуваеў мяркуе, што хутчэй за ўсё валюце - быць, піша Forbes.

«Ёсць шмат біржавых чутак на гэтую тэму: лічыцца, што Еўразійскі Цэнтрабанк будзе ў Санкт-Пецярбургу, а новую валюту назавуць алтын. С-р Мядзведзеў наогул казаў, што з 1 студзеня 2015 года будзе ўведзеная адзіная валюта», - сказаў спікер.

Эксперт упэўнены, што насельніцтва краін-удзельніц МС даведаецца пра дату з'яўлення адзіных грошай, «калі ўжо ўсё будзе гатова».

«Увядзенне алтына - гэта палітычнае рашэнне, - заўважыў аналітык. - Я думаю, што праблема - ў Лукашэнку. Таму што для яго фінансаваць свой бюджэтны дэфіцыт за кошт друкавальнага станка - гэта традыцыя. Ён прыкладна так прымае эканамічныя рашэнні: «Калі ў мяне вялікі дэфіцыт бюджэту, то я надрукую столькі грошай, колькі трэба, каб яго пакрыць. А калі ў мяне ў выніку гэтага будзе дэвальвацыя, значыць, насельніцтву не пашанцавала». Прэзідэнт Беларусі не давярае расейскаму істэблішменту, ён баіцца: калі апынецца без друкавальнага станка, то не зможа вырашаць эканамічныя праблемы, як раней».

Разуваеў нагадаў, што ў 2003 годзе з Лукашэнкам былі дасягнутыя дамоўленасці аб пераходзе з 1 студзеня 2005 года на расейскі рубель. Аднак беларускі кіраўнік папрасіў сабе эмісійны цэнтр. Натуральна, друкавальны станок яму ніхто не даў.

«Калі з'явіцца адзіная валюта, а яна, хутчэй за ўсё, з'явіцца, то будзе забяспечаная сыравінным экспартам і міжнародным рэзервам Расейскай Федэрацыі (гэта больш за $500 млрд), - выказаў сваё меркаванне супрацоўнік «Альпары». - Некаторыя кажуць, што ў еўразійскай валюты няма перспектывы, таму што эканоміка Мытнага Саюза - гэта не эканоміка ЗША. Гэта досыць спрэчна. Расея і Казахстан - як ядро саюза - маюць дастаткова магутную эканоміку. Яна (новая валюта) можа лёгка стаць рэгіянальнай рэзервовай валютай».

Разуваеў сказаў, што бізнесу зручная наяўнасць адзіных грошай: прадпрымальнікі не губляюць на абмене, у іх зніжаюцца банкаўскія выдаткі.

«Адзінае, чаго варта баяцца (хоць наўрад ці гэта адбудзецца), - дык гэта дэнамінацыі пры ўвядзенні адзінай валюты - грошы стануць больш дарагімі. Таму што любы гандаль ўсе акругляе у большы бок. Ёсць вопыт Эстоніі, калі яна пераходзіла на еўра: заробкі не змяніліся, а кошты пачалі расці практычна адразу, - прывёў прыклад эксперт.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках