17 траўня 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр СБУ: Расейцы падштурхоўваюць Лукашэнку ўжыць пэўныя дзеянні

8
Афіцэр СБУ: Расейцы падштурхоўваюць Лукашэнку ўжыць пэўныя дзеянні
ІВАН СТУПАК

Беларускія вайскоўцы знаходзяцца пад уплывам з боку «старэйшых таварышаў» з Расеі.

Экс-супрацоўнік СБУ Іван Ступак распавёў 24 каналу, што апошнія мілітарысцкія заявы Аляксандра Лукашэнкі могуць быць звязаныя з тым, што ён хоча «задаволіць» сваіх расейскіх партнёраў.

Уплыў «старэйшых таварышаў»

На думку экс-супрацоўніка СБУ, беларускія вайскоўцы і кадэбісты знаходзяцца пад наўпроставым ці ўскосным уплывам з боку сваіх «старэйшых таварышаў» з Расеі.

Гэты ўплыў адбываецца з прычыны таго, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў раней ці вучыліся ў Маскве, ці мелі сяброўскія стасункі з расейцамі, ці зведвалі ціск з адміністрацыйнага боку.

- Магчыма, Беларусь спрабуюць усё ж уцягнуць апасродкаваным шляхам у вайну з Украінай. Як? Напрыклад, расейцы ціснуць на беларускі генштаб і прымушаюць іх фальсіфікаваць звесткі аб нібыта абстрэлах беспілотнікамі з Літвы. Такім чынам, Лукашэнку кожную раніцу будуць дакладваць аб збітых 100-500 беспілотніках, каб у яго ў галаве адкладалася “NATO на нас нападае”, - падкрэсліў Іван Ступак.

Ён дадаў, што некалькі дзён таму кіраўнік беларускага КДБ Іван Церцель заявіў, што на тэрыторыі горада Кіева ў Абалонскі раёне ёсць дзве лякарні, якія выкарыстоўваюцца нібыта для таго, каб там лячылі «тэрарыстаў» пад прыкрыццём мясцовага насельніцтва, грамадзянскіх і дзяцей. Тэрцель заўважыў, што Беларусь «будзе змагацца». На жаль, гэта справакавала эвакуацыю дарослых і дзяцей з гэтых бальніц.

- Магчыма, тут такая ж прапаганда, што «ўсюды ёсць ворагі»: там Літва атакуе, тут Украіна лечыць нейкіх тэрарыстаў, якія маюць на мэце напасці на Беларусь. Магчыма, такім чынам расейцы падштурхоўваюць Лукашэнку прыняць пэўныя дзеяньні наконт удзелу Беларусі ў гэтай вайне, – падсумаваў Ступак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках