Азаранка стартавала на выніковым турніры WTA перамогай
23- 22.10.2013, 20:16
- 15,915
Вікторыя Азаранка падолела Сару Эрані ў стартавым матчы турніру ў Стамбуле.
Беларуска перамагла сёмую ракетку свету. У турэцкім горадзе, дзе праходзіла спаборніцтва (прызавы фонд - 6.000.000 даляраў) Вікторыя Азаранка ў першым двубоі «Белай групы» ў італійскай тэнісісткі з лікам 7:6 (7:4), 6:2, піша «Прессбол».
У канцы матчу Сара Эрані двойчы звярталася па медыцынскую дапамогу да персаналу.
Заўтра Вікторыя Азаранка згуляе з сёмым нумарам турніру - Аленай Янковіч з Сербіі, якая сёння перамагла кітаянку На Лі.