Віктар Ганчарэнка: «Рашэнне сысці з БАТЭ з'явілася пасля матчу з «Шахцёрам»
8- 23.10.2013, 16:29
- 23,054
Галоўны трэнер «Кубані» Віктар Ганчарэнка распавёў, калі і як ён прыняў рашэнне пакінуць БАТЭ.
- Чаму вы не прыехалі ў Расею раней? Не было па-сапраўднаму канкрэтных прапаноў або трымалі справы ў БАТЭ?
- З БАТЭ мы ўвесь час гулялі ў еўракубках. Рабілі гэта ў цэлым паспяхова. Гэта было няпроста - знайсці стымул, каб сысці з такога клуба. І потым, мне трэба было самому паспець да такога рашэння. Прапановы былі, але я быў да іх не гатовы. Проста на ўсё свой час.
- А калі зразумелі, што ўжо пара мяняць краіну і чэмпіянат? Пасля фіяска ў спрэчцы з казахстанскім «Шахцёрам» у другім адборачным раундзе Лігі чэмпіёнаў?
- Так, рашэнне сысці з'явілася адразу пасля. Тады мы селі з Капскім, абмеркавалі сітуацыю і вырашылі, што трэба для пачатку астыць. Астыўшы, прынялі рашэнне: сезон трэба дапрацаваць, а потым шукаць. Мне - варыянты новага працягу кар'еры, клубу - галоўнага трэнера.
- Хто прыдумаў вам мянушку «Недатыкальны»?
- У мяне такой мянушкі няма.
- «Вікіпедыя» сцвярджае, што ёсць.
- Гэта дэзінфармацыя, - цытуе Ганчарэнку «Спорт-Экспресс».