19 траўня 2024, Нядзеля, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікаў «Атланта» адправілі па дамах з-за саміту СНД

4
Работнікаў «Атланта» адправілі па дамах з-за саміту СНД

На заводзе «Атлант», размешчаным насупраць Палаца Незалежнасці, пятніцу зрабілі выходным днём.

Пятніца, 25 кастрычніка, будзе выходным днём на заводзе халадзільнікаў «Атлант» у Менску. Як паведамілі «Нашай Ніве» на заводзе, працоўны дзень з 25 кастрычніка (пятніца) перанесены на 16 лістапада (субота).

Цікавае супадзенне, што корпусы завода халадзільнікаў знаходзяцца на праспекце Пераможцаў як раз насупраць Палаца Незалежнасці, дзе сёння-заўтра праводзяцца саміты СНД.

Дадамо таксама, што сёння ў цэнтры Менска распачатыя надзвычайныя меры бяспекі.

Уздоўж асноўных артэрый стаіць міліцэйскае ачапленне, рух транспарту каля Нацыянальнага аэрапорта, а таксама ў цэнтры горада будзе абмежаваны.

Таксама былі затрыманыя многія грамадскія актывісты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках