11 траўня 2024, Субота, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явяцца працоўныя гета?

13
У Беларусі з'явяцца працоўныя гета?

Новыя правілы прыёму на працу канчаткова закабаляць рабочых.

Пра гэта заявіў старшыня прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч, каментуючы сайту charter97.org прапанову Лукашэнкі працаўладкоўваць на новае месца толькі пры наяўнасці характарыстыкі з ранейшай працы.

«Безумоўна, Працоўным кодэксам ні з якога боку гэта не прадугледжана. Ды і хіба Лукашэнка не ведае, што сёння на ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах існуе так званае тэлефоннае права, і прыйшоўшы на іншае прадпрыемства, кадравікі патэлефануюць на ранейшае і спытаюць, што за чалавек да іх прыйшоў. Іншая справа, калі б на вакантнае месца быў конкурс, то тады і было б добра ўзяць характарыстыку з былога працоўнага месца, каб паглядзець, хто лепшы», - лічыць прафсаюзны лідар.

Старшыня прафсаюза РЭП адзначыў, што беларускі кіраўнік любіць казаць, маўляў, мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы, але ў еўрапейскіх краінах ніколі не было характарыстык, а рабочыя заўсёды прадавалі сваю сілу як мага даражэй і за лепшыя ўмовы працы.

«Цяпер на заводах катастрафічна бракуе працоўнай сілы, і гэта факт. Нават кіраўнікі прадпрыемстваў ведаюць, што ад таго, будзе сёння характарыстыка ў рабочага ці не, прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў не стане канкурэнтаздольнай», - дадаў Генадзь Фядыніч.

Прафсаюзны лідар перакананы, што жаданне Лукашэнкі перавесці ўсіх на кантракты, ужо і так ажыццёўлена.

«Проста цяпер кантракт - гэта не абавязак наймальніка, а яго права. Але каб зрабіць гэта абавязкам, то трэба выдаць нейкі ўказ і такім чынам стварыць у Беларусі працоўныя гета. Сёння таксама было сказана, што пасля ўвядзення новых правілаў прыёму на працу рабочыя будуць менш піць. Дык вось, гэта паказвае не толькі статыстыка, але і практыка, што там, дзе людзі добра зарабляюць, то берагуць сваё рабочае месца і, безумоўна, не парушаюць працоўную дысцыпліну, а тым больш не п'юць на працоўным месцы. А там, дзе людзі зарабляюць 1,5-2 мільёна, гэта бывае часцей. З аднаго боку грошай і так бракуе, а людзі п'юць, але робяць гэта ад безвыходнасці. Яны ходзяць на працу па звычцы і не баяцца, што іх звольняць, таму што няма чаго губляць. І пра гэта сёння трэба гаварыць. Трэба прызнаць, што камандна-адміністрацыйная сістэма кіравання эканомікай дае не толькі збоі, але і супярэчыць здароваму сэнсу. Таму яе трэба мяняць, а не ўводзіць характарыстыкі», - падсумаваў Генадзь Фядыніч.

Нагадаем, наведваючы завод «Керамін», беларускі дыктатар заявіў пра неабходнасць упарадкавання сістэмы найму на працу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках