24 траўня 2024, Пятніца, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: новы метад разгрузкі складоў

54

Магілёўскія «вертыкальшчыкі» парадавалі сваім «крэатывам».

Пра новы метад разгрузкі складоў айчынных прадпрыемстваў піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Палітык апублікаваў фатаграфію вуліц Кіраўска - невялікага райцэнтра Магілёўскай вобласці, на якой стройнымі шэрагамі стаіць прадукцыя Менскага трактарнага завода.

«Здаецца ўлада знайшла спосаб «разгрузкі» затавараных складоў і прадпрыемстваў. Гэта не тэрыторыя МТЗ. Гэта сціплы Кіраўск, што ў Магілёўскай вобласці. І паўтары сотні закансерваваных новенькіх трактароў. Калі па райцэнтрах па пары сотняў «Беларусаў» і «МАЗаў» распіхаць, то праблема і вока не рэжа. І хто сказаў што нашы чыноўнікі не крэатыўныя і не вынаходлівыя?», - піша ён.

Cайт charter97.org яшчэ вясной паведамляў пра тое, што ўся тэрыторыя МТЗ застаўленая непрададзенымі трактарамі. Рабочыя завода казалі, што такая ж сітуацыя ў дылераў прадпрыемства.

Генеральны дырэктар МТЗ Уладзімір Валчок раней назваў неліквіды прадпрыемства «залатым запасам». «Тыя трактары, якія маюцца на складах завода, - гэта наш залаты запас, які, я веру, мы неўзабаве канвертуем у валюту», - казаў ён.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках