10 траўня 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія хлопцы далі року на YouTube Music Awards (Відэа)

9

Гомельская рок-каманда North Aurora прыняла ўдзел у YouTube Music Awards - першай інтэрнэт-цэрымоніі ўручэння музычнай прэміі YouTube.

У падтрымку гэтага праекта ў пяці найбуйнейшых гарадах свету адбыліся вечарыны YouTube, на якіх выступалі самыя папулярныя музычныя выканаўцы відэахостынгу. Канцэрты прайшлі ў Сеуле, Лондане, Нью-Йорку, Рыа-дэ-Жанейра і Маскве. Якім чынам у гэтую кампанію сусветных інтэрнэт-зорак трапіў малады і не самы вядомы гомельскі гурт, onliner.by пацікавіўся ў яго ўдзельнікаў.

Фота: onliner.by

- Як вы патрапілі на YouTube Music Awards? Выбіралі з усёй СНД...

- Гэта зрабіў наш сябар Дзіма, які піша тэксты для гурта. Ён даведаўся аб конкурсе Life star, перамога ў якім дазваляе выступіць з зоркамі расейскай музыкі на вечарыне YouTube у Маскве. Дзіма адправіў арганізатарам наш кліп I've been under.

За глядацкім галасаваннем мы, па праўдзе кажучы, не сачылі, не ўнікалі ў сутнасць конкурсу і наогул забыліся пра яго. А потым за чатыры дні да маскоўскай вечарыны даведваемся, што наш кліп перамог. У журы былі Юлія Савічава, салістка гурта Total Марына Чэркунова і лідар гурта «Піца» Сяргей Прыказчыкаў. Дарэчы, Юля Савічава і Марына Чэркунова сказалі што ў гурта North Aurora «цікавая музыка, крутое гучанне і выдатныя музыкі». Гэта прыемна. Сам канцэрт і яго арганізацыя былі вельмі крутымі. Пачынаючы з прыезду ў Маскву. Нас сустракаў чалавек з таблічкай North Aurora у руках. На аўтамабілі нас даставілі ў шыкоўны гатэль. Нават рок-зоркамі сябе адчулі! Вечарына праходзіла ў адным з лепшых маскоўскіх клубаў: выдатны гук, куча камер, святла, спецэфектаў. Мы адкрывалі канцэрт: мы выканалі новую песню Remains A Little. З намі ў той вечар выступалі «Начныя снайперы», Вера Брэжнева, Цімаці, «Слот». Так, калі людзі даведваліся, што мы з Беларусі, вельмі здзіўляліся, хвалілі, і, па традыцыі, казалі, як яны любяць беларусаў.

- Які ў вас ужо ёсць вопыт выступленняў?

- Першым крокам стаў конкурс «Разагрэй Linkin Park», на якім мы патрапілі ў пяцёрку лепшых са 182 удзельнікаў. Потым быў канцэрт у Менску. Бралі ўдзел у гомельскім «Цэнтры цяжару», пару разоў выступалі ў Брэсце. Прайшлі ў фінал беларускага адбору The Global Battle of The Band, але занялі толькі трэцяе месца, а то маглі б прадстаўляць Беларусь у сусветным фінале ў Бангкоку. Яшчэ выступалі на міжнародным фестывалі незалежных гуртоў Emergenza. Увогуле, YouTube Music Awards у Маскве - пакуль наша першае замежнае выступленне. З таго, што плануецца ў бліжэйшы час - фестываль «КипятОк» у Менску, і, калі нічога не зменіцца, першы сольнік, таксама ў сталіцы.

- А што наконт альбома?

- Плануем у бліжэйшы час выпусціць промапласцінку. Дзе будзем запісвацца, пакуль невядома. Паглядзім па грошах.

Фота: onliner.by
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках