10 траўня 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NAKA выпускае сінгл «Я живу» і пакуе валізкі

1

Напярэдадні вялікага сольнага канцэрта гурт NAKA прадстаўляе новы сінгл «Я живу».

Выхад менавіта гэтай песні ў якасці сінгла стаў лагічным пасля ўдзелу Анастасіі Шпакоўскай у праекце «Апошні золак». Жыццё і смерць сталі лейтматывам спецыяльнай восеньскай фотасэсіі Івана Бесера для гурта. Як стала вядома charter97.org, разгорнуты фотасэт будзе даступны пасля рэлізу праекта, а пакуль кранальная песня знаходзіць сваё месца ў эфірах радыёстанцый і трэк-лістах слухачоў. Самыя прыдзірлівыя меламаны магчыма змогуць заўважыць розніцу паміж радыйнай і інтэрнэт-версіямі песні.

«Так склалася, што гэтай восенню ў Беларусі стала шырокай тэма смяротнага пакарання. Але ёсць выбліскі нейкай сацыяльнай тэмы, а ёсць пытанне жыцця і смерці, якое заўсёды актуальнае. Гэта адна з тых рэчаў, пра якія мы як людзі і як артысты не можам не задумвацца і не казаць. Метафарычна, рвана, выпакутавана. Так, як умеем. Думаю, наш слухач разбярэцца», - па-восеньску коратка пракаментавала выхад новай песні Анастасія.

Прыемным дадаткам да песні стануць і адмыслова створаныя малюнкі ад аніматара Аляксандры Шыла, якія можна спампаваць разам з песняй.

Нагадаем, у кастрычніку Анастасія Шпакоўская ўзяла ўдзел у праекце за адмену смяротнага пакарання, дзе выканала ўжо вядомую «Чакаем» і новую «Памылка». Апошняя нагадала ўсім, што Naka застаецца класічным рок-гуртом, не гледзячы на захапленні крытыкаў ад Naka piano. Выхад акустычнага альбома падзяліў прыхільнікаў калектыву і аб'яднаны канцэрт 28 лістапада ў клубе Re:public дазволіць раз і назаўжды разабрацца, якая ж Naka - «сапраўдная». У першым аддзяленні каманда выступіць у акустыцы, а ў другім - сыграе паўнаважкую электрычную праграму.

Пасля вялікага канцэрту гурт адправіцца ў Расею, дзе выступіць у прамым эфіры «Нашего Радио» і дасць канцэрты ў Маскве і Санкт-Пецярбургу а затым і ў Гомелі. На снежаньскіх канцэртах Naka выступіць як у электрычнасці, так і ў акустыцы, а ў Маскве нават паўторыць «падвойны» канцэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках