18 траўня 2024, Субота, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Toobes выйшлі ў паўфінал польскага шоў

11

Беларускі рок-гурт працягвае пакараць гледачоў папулярнага тэлешоў «Mam Talent».

Як кажа басіст The Toobes Стас, паўфінал яны правядуць незвычайна і нечакана нават для самых адданых прыхільнікаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Цяпер вымалёўваецца нейкі вызначаны канцэпт. Мы не проста будзем выступаць, як мы рабілі гэта на працягу сямі гадоў, мы будзем набліжацца менавіта да гэтага канцэпту. Паспрабуем наблізіцца да яго ў гэтым выступе», - сказаў ён.

Перамога ў праграме адкрывае групе шлях у польскі шоў-бізнэс. Выступленне і галасаванне адбудзецца ўвечары 2 лістапада на тэлеканале TVN.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках