17 траўня 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: што можа сапсаваць Лукашэнку настрой у Баку

45

Пошукі грошай для выратавання «ўнікальнай эканамічнай мадэлі» працягваюцца.

20 лістапада Лукашэнка ляціць у Азербайджан.

Невядома, чым скончацца перамовы кіраўніка Беларусі з тамтэйшым калегам Ільхамам Аліевым на прадмет фінансаў. Але ў любым выпадку ёсць, як мінімум, адна акалічнасць, здольная сапсаваць Аляксандру Лукашэнку настрой у Баку, піша «Салідарнасць».

Акалічнасць называецца Цэнтр Гейдара Аліева. Па цікавым супадзенні, ён адчыніў дзверы незадоўга да адкрыцця Палаца незалежнасці на менскім праспекце Пераможцаў. Але на фоне суперсучаснага культурнага цэнтра, які ўжо стаў сімвалам Азербайджана, новая рэзідэнцыя Лукашэнкі выглядае састарэлай прымітыўнай халупай.

Фота: СТВ

- Палац Незалежнасці - гэта тое, на што здольныя нашы людзі, - заяўляў нядаўна Лукашэнка, называючы будынак, пабудаваны ва ўсходнім стылі «сімвалам нашай дзяржаўнасці».

Праект Цэнтра Гейдара Аліева стварала адзін з самых знакамітых архітэктараў свету Заха Хадыд. Будынак, у якім практычна няма прамых ліній, па форме ўяўляе сабой хвалепадобнае памкненне ўвысь і плыўнае зліццё з зямлёй. Падобная структура ўвасабляе працягласць і бясконцасць. Унутры знаходзяцца музей, канцэрт-хол, выставачныя залы і многае іншае. У склад комплексу таксама ўваходзіць парк плошчай 13 гектараў, на тэрыторыі якога маюцца дзве дэкаратыўных сажалкі і штучнае возера.

Фота: supercoolpics.com
Фота: supercoolpics.com
Фота: supercoolpics.com
Фота: supercoolpics.com
Фота: supercoolpics.com
Фота: supercoolpics.com

Нават Лукашэнка, убачыўшы гэты будынак, непазбежна адчуе прорву, якая адлучае мінулае ад будучага, менскі Палац незалежнасці ад бакінскага культурнага цэнтра. І гэта прорва, на жаль, не толькі ў грошах, але і ў мазгах.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках