17 траўня 2024, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікам рыхтуюць чарговыя масавыя праверкі

38
Прадпрымальнікам рыхтуюць чарговыя масавыя праверкі

Прадпрымальнікаў чакае новы маніторынг - на прадмет выканання заканадаўства аб гандлі.

Міністэрства гандлю Беларусі да 5 снежня распрацуе палажэнне аб правядзенні маніторынгу прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, на прадмет выканання імі нацыянальнага заканадаўства аб гандлі, піша «Інтэрфакс».

Як гаворыцца ў пратаколе сустрэчы з прадстаўнікамі бізнес-саюзаў, якая прайшла ў пятніцу ва ўрадзе, копія якога размешчаная на сайце аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва», Мінгандлю даручана «распрацаваць да 5 снежня 2013 года палажэнне аб правядзенні маніторынгу суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль на рынках і у гандлёвых цэнтрах, па пытаннях выканання заканадаўства аб гандлі».

Акрамя таго, дакумент ставіць задачу перад Мінгандлем, ДМК (РУП «Белмытнясэрвіс»), Белкаапсаюзам, аблвыканкамамі, Менгарвыканкамам «прыняць меры па арганізацыі прамых паставак з-за межаў рэспублікі буйных партый тавараў, вытворчасці якіх у краіне не хапае для забеспячэння патрэбнасці ўнутранага рынку, у тым ліку з улікам заявак індывідуальных прадпрымальнікаў».

Між тым, як абвяшчае пратакол, плануецца прыняць меры «па прыцягненні ІП да рэалізацыі прадукцыі айчыннай вытворчасці». У тым ліку плануецца стварыць спецыялізаваныя месцы для рэалізацыі такой прадукцыі.

У пачатку лістапада ў краіне ўжо праводзіўся маніторынг ІП, якія гандлююць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, на прадмет выканання патрабаванняў тэхрэгламенту Мытнага саюза аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці і заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў. Гэты маніторынг ІП назвалі падрыхтоўкай да праверак, паколькі па яго выніках выпісваліся рэкамендацыі, якія трэба ліквідаваць на працягу 2-х тыдняў. Як тлумачыў Мінгандлю, у выпадку невыканання рэкамендацый, індывідуальны прадпрымальнік можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У сувязі з гэтым у пратаколе адзначаецца «практычна паўсюднае парушэнне патрабаванняў» аб пацвярджэнні адпаведнасці тэхрэгламенту. Акрамя таго, выяўленыя парушэнні заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў у частцы «прадастаўлення спажыўцам прадугледжанай заканадаўствам інфармацыі аб вытворцы, яго месцазнаходжанні, складзе сыравіны і спосабу догляду за вырабам, даце вытворчасці і інш».

Згодна з пратаколам праца Дзяржстандарту, Мінгандлю, Мінэканомікі, аблвыканкамаў, Менгарвыканкама, саюзаў прадпрымальнікаў па інфармаванні ІП пра працэдуры пацвярджэння адпаведнасці тэхрэгламенту з 1 ліпеня 2014 года прызнаная недастатковай. Таму запланаванае «шырокамаштабнае інфармаванне» прадпрымальнікаў, а да 5 снежня ва ўрад мяркуецца ўнесці прапановы аб стварэнні працоўнай групы па аператыўнаму вырашэнню праблемных пытанняў малога і сярэдняга бізнесу.

У мінулую пятніцу віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч заявіў, што шакаваны вынікамі праведзенага ў лістападзе маніторынгу гандлю таварамі легпрама на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. «Каля 80% тавараў у крамах прадаецца без усякай маркіроўкі і пазначэнняў аб вытворцы і якасці. Поўнае ігнараванне закона аб абароне правоў спажыўцоў», - сказаў Пракаповіч. «З сённяшняга дня закон аб абароне правоў спажыўцоў павінен няўхільна выконвацца», - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках