2 траўня 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч хоча пабудаваць аграгарадок пад Калінінградам

70
Пракаповіч хоча пабудаваць аграгарадок пад Калінінградам

Менск зацікаўлены ў стварэнні аграгарадка на тэрыторыі Калінінградскай вобласці Расеі.

Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч. Ён распавёў, што беларускі бок распрацуе канцэпцыю ўзаемавыгадную для абодвух бакоў: «У нас ёсць вельмі добры досвед працы ў гэтым напрамку, створана больш за 1500 аграгарадкоў. Мы гатовыя такі досвед укараніць і ў вас. Але гэта павінна быць сумеснае рашэнне», піша Агенцтва будаўнічых навін.

Кіраўнік рэгіёну Мікалай Цуканаў сваю чаргу падкрэсліў, што Калінінградская вобласць зацікаўленаяў развіцці аграрных тэхналогій. «Прынцыпова мы падтрымліваем гэтую прапанову, але яе трэба дакументальна аформіць. Досвед Беларусі ў гэтым напрамку значны. У нас у рэгіёне ёсць сучасныя вытворчасці еўрапейскага ўзроўню. Упэўнены, гэта перспектыўны напрамак супрацоўніцтва», - сказаў ён.

Нагадаем, месяц таму Лукашэнка прапанаваў аддаць Беларусі Калінінградскую вобласць.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках