Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі наступстваў удараў па аэрадроме ў Джанкоі
1- 2.05.2024, 15:11
- 4,726
Цэллю удару былі зэнітныя ракетныя комплексы расейцаў.
Выданне «Схемы» апублікавала спадарожнікавыя здымкі наступстваў удараў па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі ў часова акупаваным Крыме. З папярэдніх звестак, расейскія войскі страцілі зенітны ракетны комплекс С-300/С-400. Таксама з прычыны ракетнага ўдару, магчыма, былі знішчаныя пускавыя ўстаноўкі і радыёлакацыйная станцыя.
Аэрадром у Джанкоі, са слоў авіяэксперта Анатоля Храпчынскага - адна з найбуйнейшых баз для расейскіх гелікаптэраў, яго таксама выкарыстоўваюць як вайсковы транспартны вузел, служачы для перамяшчэння як тэхнікі і боепрыпасаў, так і асабовага складу.
Узброеныя сілы Украіны афіцыйна не каментавалі ўдары па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі.