2 траўня 2024, Чацвер, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі братоў Касціцыных увайшлі ў топ-90 у КХЛ

4
Заробкі братоў Касціцыных увайшлі ў топ-90 у КХЛ

Хакеістаў менскага «Дынама» ў спісе няма.

Sports.ru прадставіў 90 найбуйнейшых заробкаў гульцоў КХЛ. Крыніцай дадзеных выступілі інсайдэры хакейнага рынка: мэнэджэры клубаў, агенты, самі хакеісты. Лічбы, якія фігуруюць у рэйтынгу - гэта зарплата хакеістаў да падаткаабкладання за сезон-2013/14.

З беларускіх хакеістаў у топ увайшлі браты Касціцыны. Форвард «Авангарда» Сяргей Касціцын (на фота) дзеліць 17-21 радкі - 2,8 млн даляраў. Форвард «Трактара» Андрэй Касціцын зарабляе 1,9 млн даляраў і знаходзіцца ў спісе на 41-43 месцах, піша goals.by.

Безумоўны лідар гэтага рэйтынгу - піцерскі СКА, які прадстаўлены 14 гульцамі. Ад ЦСКА, «Авангарда», «Салават Юлаева» - па 9. Ад «Ак Барса», «Трактара» і маскоўскага «Дынама» - па 8. Ад магнітагорскага «Металурга» - 6. Усяго ў рэйтынгу прысутнічаюць прадстаўнікі 18 клубаў.

Адзначым, што ў Топ-90 заробкаў не ўваходзяць хакеісты менскага «Дынама», «Кузні», рыжскага «Дынама», «Амура», «Мядзвешчака», «Слована», «Льва», «Спартака» і «Северсталі».

1. Ілля Кавальчук, СКА - 10,3 млн даляраў

2. Аляксандр Радулаў, ЦСКА - 7,5

3. Сяргей Зіноўеў, «Салават Юлаеў» - 4,7

4-5. Сяргей Мазякін, «Металург» Мг - 4,2

4-5. Аляксандр Перажогін, «Авангард» - 4,2

6 . Васіль Кошачкін, «Металург» Мг - 4,1

7. Аляксей Марозаў, ЦСКА - 4

8. Раман Чарвенка, СКА - 3,9

9. Яўген Кузняцоў, «Трактар» - 3,8

10-11. Віктар Ціханаў, СКА - 3,3

10-11. Патрык Торэсен, СКА - 3,3

.....

17-21. Сяргей Касціцын, «Авангард» - 2,8

41-43. Андрэй Касціцын, «Трактар» - 1,9

Адзначым, зарплата экс-гульца менскага «Дынама» Ціма Стэплтана, які цяпер выступае за «Ак Барс», таксама складае 1,9 млн. У Беларусі форвард атрымліваў каля 800 тысяч даляраў.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках