16 траўня 2024, Чацвер, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КХЛ аштрафавала «Авангард» за словы Касціцына

3
КХЛ аштрафавала «Авангард» за словы Касціцына

КХЛ аштрафавала «Авангард» на 50 тысяч расейскіх рублёў за выказванні форварда Сяргея Касціцына пасля матчу з ЦСКА (1:3).

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт лігі.

Ліга адзначыла, што ў адпаведнасці з рэгламентам клуб абавязаны не дапускаць публічных негатыўных выказванняў наконт судзейства з боку гульцоў і трэнераў на працягу 24 гадзін пасля заканчэння матчу, піша goals.by.

У выпадку з'яўлення такіх выказванняў клуб на працягу сутак пасля матчу абавязаны прадставіць у КХЛ афіцыйную прэтэнзію да судзейства. Ва ўстаноўленыя тэрміны ніякіх афіцыйных зваротаў адносна судзейства матчу ЦСКА - «Авангард» ад омскага клуба не паступіла.

Нагадаем, пасля матчу форвард «Авангарда» Сяргей Касціцын заявіў, што яго партнёра па камандзе Сяргея Шырокава несправядліва выдалілі да канца матчу з ЦСКА (1:3).

«Пра суддзяў наогул няма чаго казаць - гэта проста цырк на полі. Што цяпер, што ў матчы з «Ак Барсам». Смешна нават на гэта глядзець. Якія «5+20», калі там і двух хвілін не было? Калі Сапрыкін сам разварочваецца, то - за што выдаляць? Цыркачы гэтыя суддзі, што тут яшчэ скажаш.

Як цыркачоў гэтых зменіш? Ніяк. Мы прыехалі, і яны пачынаюць нейкую лухту - нам даюць выдаленні, супернікам не даюць. Я не ведаю, што рабіць у такой сітуацыі.

Гаворка не ідзе пра нейкую прадузятасць. Проста яны судзіць не ўмеюць, вось і ўсё.

Я думаю, што ў нас не столькі праблема ў рэалізацыі галявых момантаў, колькі дысцыпліна падводзіць - ЦСКА ў большасці пераможную шайбу закінуў. Хоць, вядома, нам самім трэба больш забiваць - момантаў у кожнай гульні ствараем дастаткова», - адзначыў тады Касціцын.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках