2 траўня 2024, Чацвер, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакаты нічога не ведаюць пра экстрадыцыю Баўмгертнера

2
Адвакаты нічога не ведаюць пра экстрадыцыю Баўмгертнера

Беларускія адвакаты гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера не каментуюць інфармацыю пра рашэнне Генпракуратуры Беларусі выдаць яго расейскаму боку.

«Мы не каментуем гэтую інфармацыю. Тым больш, што нам афіцыйна ніхто не паведамляў пра гэта», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер адзін з абаронцаў Уладзіслава Баўмгертнера.

У Генпракуратуры Беларусі таксама афіцыйна гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі. «Мы пакуль афіцыйна не пацвярджаем гэта», - сказаў начальнік аддзела інфармацыі Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

Як перадавала агенцтва, сёння раніцай Генпракуратура РФ паведаміла, што Беларусь прыняла рашэнне выдаць Баўмгертнера.

Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Менску 26 жніўня, яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі і прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праз месяц мера стрымання была замененая на хатні арышт, удакладненае абвінавачванне. У канцы кастрычніка на 2 месяцы падоўжаныя тэрміны расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалію», ён пакінуты пад хатнім арыштам.

Пасля таго, як Баўмгертнер быў пераведзены пад хатні арышт, прадстаўнікі амбасады Расеі адзін раз сустракаліся з ім. На той сустрэчы ён не выказаў пажаданняў і скаргаў.

Гендырэктар «Уралкалію» абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.33, ч.2 арт.201 КК РФ, а менавіта ў тым, што, «з'яўляючыся асобай, якая выконвае кіраўніцкія функцыі ў камерцыйнай арганізацыі, выкарыстаў свае паўнамоцтвы насуперак законным інтарэсам гэтай арганізацыі і ў мэтах здабывання выгод і пераваг для сябе і іншых асоб, што пацягнула цяжкія наступствы».

У кастрычніку ў дачыненні да Баўмгертнера Басманным раённым судом Масквы завочна абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 22 кастрычніка 2013 года ў ходзе двухбаковых кансультацый прадстаўнікам Генпракуратуры Беларусі быў перададзены запыт аб яго выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках