2 траўня 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выдае Баўмгертнера Расеі

102
Беларусь выдае Баўмгертнера Расеі

(абноўлена - 13:20) Кіраўніка «Уралкалію» ў хуткім часе экстрадуюць у Расею.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на Пятра Кісялёва, прэс-сакратара Генеральнай пракуратуры Беларусі.

«Баўмгертнер выдадзены ў Расею», - сказаў Кісялёў, дадаўшы, што ён не стаў абскарджваць сваю экстрадыцыю.

Сёння раніцай стала вядома, што ўлады прынялі рашэнне аб экстрадыцыі гендырэктара «Уралкалію».

Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Расеі, перадае «Інтэрфакс».

«Генпракуратура Беларусі апавясціла пра тое, што прынятае рашэнне аб экстрадыцыі Уладзіслава Баўмгертнера», - сказаў прадстаўнік расейскага нагляднага ведамства. Паводле яго слоў, «у бліжэйшы час Баўмгертнер будзе перададзены прадстаўнікам расейскіх праваахоўных органаў».

Суразмоўца агенцтва ўдакладніў, што рашэнне аб выдачы па патрабаванні Генеральнай пракуратуры Расеі генеральнага дырэктара «Уралкалію» беларускія калегі прынялі напярэдадні. Крымінальная справа Уладзіслава Баўмгертнера знаходзіцца ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення СК Расеі, нагадалі ў Генпракуратуры.

У Крамлі чакаюць экстрадыцыі Баўмгертнера з дня на дзень

У Крамлі лічаць пажаданым, каб кіраўнік «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер быў выдадзены Беларуссю Расеі да канца лістапада, піша «Інтэрфакс».

«Я канкрэтных дат не ведаю. Ведаю пра тое, што абвешчана (паведамленне пра тое, што Баўмгертнер можа быць выдадзены ў бліжэйшы час)», - заявіў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў журналістам у чацвер. Адказваючы на пытанне, ці можа экстрадыцыя адбыцца да канца лістапада, ён сказаў: «Напэўна, пажадана, каб здарылася».

Пры гэтым Ушакоў не стаў каментаваць магчымасць набыцця ў фонду Сулеймана Керымава Suleyman Kerimov Fondation пакета акцый (21,75% акцый) «Уралкалію» групай «Анэксім» Міхаіла Прохарава. «Я б не хацеў гэта каментаваць», - сказаў Ушакоў, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў.

Нагадаем, гендырэктар «Уралкалію» абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.33, ч.2 арт.201 КК РФ, а менавіта ў тым, што, «з'яўляючыся асобай, якая выконвае кіраўніцкія функцыі ў камерцыйнай арганізацыі, выкарыстаў свае паўнамоцтвы насуперак законным інтарэсам гэтай арганізацыі і ў мэтах здабывання выгод і пераваг для сябе і іншых асоб, што пацягнула цяжкія наступствы».

У кастрычніку ў дачыненні да Баўмгертнера Басманным раённым судом г. Масквы завочна абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 22 кастрычніка 2013 года ў ходзе двухбаковых кансультацый прадстаўнікам Генпракуратуры Беларусі быў перададзены запыт аб яго выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Менску 26 жніўня, яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі і прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праз месяц мера стрымання была замененая на хатні арышт, удакладненае абвінавачванне. У канцы кастрычніка на 2 месяцы падоўжаныя тэрміны расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалію», ён пакінуты пад хатнім арыштам.

Пасля таго, як Баўмгертнер быў пераведзены пад хатні арышт, прадстаўнікі амбасады Расеі адзін раз сустракаліся з ім. На той сустрэчы ён не выказаў пажаданняў і скаргаў.

Фота: vedomosti.ru

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках