17 траўня 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як чыноўнікі селі ў лужыну, пахваліўшы беларускую каменезборачную машыну

8
Як чыноўнікі селі ў лужыну, пахваліўшы беларускую каменезборачную машыну

Той выпадак, калі лічбы гавораць самі за сябе.

У адміністрацыі Лукашэнкі заўважылі публікацыі незалежных СМІ аб зборах камянёў, на якія адпраўляюць незанятых у сельскай гаспадарцы грамадзян, піша «Салiдарнасць».

І так заўважылі, што падчас нядаўняй паездкі кіраўніка ў Магілёўскую вобласць асобным пунктам праграмы арганізавалі прэзентацыю новай каменезборачнай машыны — «на 40% таннейшай за польскія аналагі».

Як зазначае прэс-служба Лукашэнкі, пасля яго даручэнняў у зборы камянёў «нашы збеглыя мярзотнікі ўстурбаваліся», што да гэтай працы залучаюць людзей, у тым ліку школьнікаў, студэнтаў, вайскоўцаў, у той час як у іншых краінах для гэтага выкарыстоўваецца спецыяльная тэхніка.

Нягледзячы на гнеўны тон, правадыру давялося апраўдвацца. Маўляў, "не толькі зараз, але і ў часы яго працы ў аграрным сектары такая тэхніка была". Акрамя таго, "трэба грошы лічыць, не ўсюды яе запусціш".

Нібыта, мэтазгодна "такую тэхніку выкарыстоўваць на тых глебах, дзе сапраўды шмат камянёў, а дзе іх менш, лепш выкарыстаць ручную працу".

Дарэчы, варта падзякаваць за падказку чыноўнікам, якія прадставілі айчынны ўзор тэхнікі больш выгадным, чым у польскіх канкурэнтаў.

Набраўшы ў пошукавік «камнезборачная машына Польшча», напрыклад, можна знайсці сайт польскага вытворцы Husarya.

Чыноўнікі не ўдакладнілі, якія менавіта машыны яны параўноўвалі ў кошце і як гэтыя агрэгаты адрозніваюцца сваёй эфектыўнасцю. Паспрабуем зрабіць гэта за іх, параўнаўшы некалькі параметраў беларускай каменезборачнай машыны AMKODOR MK-5 VALUN і ўсё той жа польскай машыны Husarya SCS-100/200.

Амкадораўская машына прызначаная для збору камянёў памерам ад 30 да 300 мм з паверхні глебы і глыбіні да 10 см. Польскі аналаг прыбірае камяні памерам ад 25 да 550 мм, рабочая глыбіня — да 25 см. Той выпадак, калі лічбы гавораць самі за сябе.

Але справа тут не толькі і не столькі ў адрозненнях тэхнічных характарыстык. Гаворка ідзе пра адрозненні цывілізацыйныя. Працытуем польскага вытворцу Husarya:

- У Польшчы амаль 30% плошчы сельскагаспадарчых зямель засмечаны камянямі, што абцяжарвае іх апрацоўку, пасеў і збор ураджаю. Многія часткі машын пашкоджваюцца ці цалкам ламаюцца падчас палявых работ на камяністых пляцах. Таму, несумненна, неабходна старанна чысціць палі.

Аднак збіраць камяні ўручную адназначна неэфектыўна: гэта займае шмат часу, патрабуе вялікіх затрат энэргіі і сіл. Сур'ёзнай праблемай з'яўляецца таксама недахоп людзей, гатовых выконваць такую цяжкую, а часам і катаржную работу, звязаную з сельскагаспадарчай вытворчасцю.

Тут вельмі дарэчы падыходзіць свежая навіна з Лідскага раёна, дзе на збор камянёў вывелі адміністрацыйна асуджаных. Такім чынам яны адпрацоўваюць сваё ўтрыманне пад арыштам.

Са слоў мясцовых уладаў, арыштаваныя працуюць з 8 раніцы да 5 вечара. За працу кожнаму чалавеку плацяць блізу 20 рублёў.

І што гэта, як не катаржная праца? Цывілізацыйная розніца ў тым, што ў нас заўсёды можна знайсці людзей для катаржных работ - не стае арыштантаў, знойдуцца школьнікі і настаўнікі.

У нас берагуць ад камянёў тэхніку, прызначаную для збору гэтых самых камянёў. А падлеткаў не берагуць.

Калі ў чымсьці і трэба спаборнічаць з суседзямі, дык ужо сапраўды не ў тым, каб зрабіць нешта таннейшае і горшае, чым у іх. Найлепшае спаборніцтва — гэта імкненне зрабіць жыццё беларусаў як мінімум не горшым, чым у той жа Польшчы. І пачаць можна з таго, каб праца ў Беларусі перастала быць сродкам пакарання.

Забив в поисковик «камнеуборочная машина Польша», например, можно найти (сайтhttps://usarya.com/преимущества-проекта-husarya/?lang=ru) польского производителя Husarya

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках