2 траўня 2024, Чацвер, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст падаў скаргу на ўмовы ў турме на Акрэсціна

5
Актывіст падаў скаргу на ўмовы ў турме на Акрэсціна

Леанід Смоўж скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў турме на Акрэсціна, дзе апынуўся пасля затрымання на акцыі ў Лошыцы.

У сваёй скарзе Леанід Смоўж адзначае, што два дні яго не кармілі. Пры паступленні не праводзіўся медагляд. Сваякам не паведамілі пра яго затрыманне, спаслаўшыся на тое, што няма магчымасці тэлефанаваць на міжгароднія нумары - Леанід Смоўж пражывае ў Стаўбцоўскім раёне, піша ПЦ «Вясна».

У звароце ў пракуратуру ўжо знаёмыя ўсім, хто хоць раз апынуўся ў ЦІП на Акрэсціна, факты - халодныя батарэі, дрэннае асвятленне ў камерах, не выдаюць сродкі асабістай гігіены.

Леанід Смоўж таксама заўважае, што на абед і вячэру фактычна не давалі ні кампот, ні чай, ні нават проста кіпячоную ваду. Піць ваду з-пад крана немагчыма - моцны пах хлоркі.

Смоўж звярнуўся з просьбай да пракурора Менска правесці праверку, устанавіць пералічаныя парушэнні і прыняць меры па недапушчэнні іх паўтарэння.

Нагадаем, рабочага са Стоўбцаў затрымалі пасля шэсця і мітынгу ў Лошыцы. На акцыю ён прыйшоў у майцы «За Беларусь без дыктатуры».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках