Літва выклікае рэзервістаў
3- 2.05.2024, 12:55
- 4,028
У краіне праходзяць найбуйнейшыя вайсковыыя манеўры.
У Літве ў найбуйнейшых вайсковых манеўрах падчас вучэнняў «Пяркуна граўмас» («Гром Пяруна». — заўв.) бяруць удзел 2500 рэзервістаў. Пра гэта паведамляе камандаванне войска балтыйскай рэспублікі.
«Позвы атрымалі больш за 10 тысяч чалавек з актыўнага рэзерву <...> Задачай з'яўляецца адпрацоўка дзеянняў па пераходзе ад мірнага жыцця да ваенных дзеянняў», — растлумачылі ў камандаванні.
Адзначаецца, што фактычна ў вучэннях бяруць удзел 2500 чалавек. Вучэнні пачнуцца на палігоне Гайжунай. Там рэзервістам выдадуць амуніцыю і ўзбраенне, далей іх размяркуюць па канкрэтных падраздзяленнях. Вучэнні працягнуцца да трох тыдняў.