2 траўня 2024, Чацвер, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйца не выпусцілі з Беларусі з-за штрафу Beltoll

57

За адмову аплаціць штраф за праезд па платнай дарозе ў сістэме BelToll замежніка затрымалі пры выездзе з Беларусі.

Як стала вядома charter97.org, прыгоды аўстрыйца пачаліся ўвечары 20 лістапада ў аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы, калі на пазадарожніку «Таёта» ён збіраўся пакінуць межы нашай краіны.

Аднак падчас праходжання кантролю, супрацоўнік транспартнай інспекцыі паведаміў замежніку, што ён павінен зрабіць аплату за праезд па платнай дарозе М1 у сістэме BelToll (у суме, эквівалентнай 200 еўра), інакш за мяжу яго не выпусцяць. Грамадзянін Аўстрыі з абурэннем успрыняў гэтую інфармацыю і вырашыў пакінуць пункт пропуску, вярнуўшыся на беларускую тэрыторыю.

Паводле інфармацыі прэс-службы Брэсцкай памежнай групы, зрабіў ён гэта «без дазволу, з выключаным святлом фар на аўтамабілі, парушаючы хуткасны рэжым па сустрэчнай паласе». Пры гэтым, па версіі памежнікаў, аўтамабіль аўстрыйца двойчы перасёк раздзяляльныя палосы, тратуары, абсталяваныя для руху пешаходаў у пункце пропуску, чым «стварыў пагрозу жыццю і здароўю супрацоўнікаў кантрольных органаў, грамадзян, якія перасякаюць мяжу».

Пасля таго, як «Таёта», якой кіраваў грамадзянін Аўстрыі праігнаравала забараняльны сігнал святлафора і паспрабавала выехаць з пункта пропуску, супрацоўнікі памежнай службы прынялі рашэнне заблакаваць далейшы рух гэтага транспартнага сродку, а самога кіроўцу - затрымаць. У дачыненні да аўстрыйца пачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне рэжыму ў пункце пропуску, па заканчэнні якога яму пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь і дэпартацыя. Акрамя таго, свой штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху яму напэўна выпішуць супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца падзей.

Варта заўважыць, што сістэма аплаты за праезд BelToll па дарогах Беларусі ўжо не раз выклікала нараканні з боку як замежных, так і айчынных аўтамабілістаў. Пры гэтым штрафныя санкцыі часам вылічаюцца тысячамі еўра.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках