2 траўня 2024, Чацвер, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праблемы ў стасунках Менска і Масквы не знікнуць з Баўмгэртнэрам

13
Праблемы ў стасунках Менска і Масквы не знікнуць з Баўмгэртнэрам

Пастанова аб выдачы Уладзіслава Баўмгэртнэра ў Расею не моцна паўплывае на беларуска-расейскія стасункі.

Такое меркаванне БелаПАН выказаў экспэрт-міжнароднік Андрэй Фёдараў.

«Яго ўтрыманне на тэрыторыі Беларусі не прынесла ў гэтыя стасункі прыкметных зменаў», - перакананы Фёдараў.

Экстрадыцыя гендырэктара «Уралкалія» не здыме такія праблемныя моманты ў стасунках дзвюх краін, як адсутнасць падпісанага нафтавага балансу або праблему экспартных мыт на нафтапрадукты, мяркуе экспэрт.

«У мяне не было адчування, што цяжкасці, якія ўзніклі цяпер у стасунках з Расеяй, былі выкліканыя калійнай справай і няшчасным лёсам Баўмгэртнэра. Гэтыя праблемы існавалі і раней», - мяркуе Андрэй Фёдараў.

Экспэрту таксама не падалося, што Уладзімір Пуцін быў моцна ўсхваляваны з нагоды калійнага канфлікту. «Хутчэй за, беларускім і расейскім уладам трэба думаць, як наогул выпраўляць сітуацыю на калійным рынку, а не як выпраўляць двухбаковыя стасункі ў гэтым плане», - адзначыў Фёдараў.

Фотa: AP

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках