2 траўня 2024, Чацвер, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім бы сёння былі Джым Морысан і Курт Кабэйн

13

Брытанскае выданне Huffington Post публікуе фота «састарэлых» зорак.

Шмат якія меламаны любяць гадаць, што б стала з іх нябожчыкамі-кумірамі, калі б яны дажылі да нашых дзён? Якія б песні яны пісалі? Якія палітычныя погляды вызнавалі? Як выглядалі? Амерыканскія дызайнеры як маглі адказалі на гэтыя пытанні, выклаўшы фота «састарэлых» зорак, паведамляе Huffington Post.

Прадстаўнікі Sachs Media Group апублікавалі на сваім сайце зробленыя ў спецыяльнай праграме фатаграфіі Джона Ленана, Боба Марлі, Курта Кабэйна, Элвіса Прэслі і іншых выканаўцаў, якія нібыта дажылі да нашых дзён. Цікава, што далёка не ўсе яны адчувальна пастарэлі.

Не пашкадаваў час хіба што караля рок-н-ролу Элвіса Прэслі, які, такое адчуванне, і ў пенсійным узросце не адмаўляе сабе ў разнастайных празмернасцях. Што да іншых куміраў, Боб Марлі ўсяго толькі пасівеў, у некалі шчуплага лідара Nirvana з'явіліся шчокі, а Джымі Хендрыкс страціў значную частку сваёй знакамітай шавялюры.

Акрамя фотаздымкаў, супрацоўнікі Sachs Media Group паказалі пад кожным здымкам, чым, на іх думку, займаліся б культавыя артысты XX стагоддзя сёння.

Так, Кабэйн ўдзельнічаў бы ў незалежных і менш камерцыйных рок-гуртах, Боб Марлі выступаў бы з Fugees і рэперам Кайне Уэстам, а Джон Ленан пэўна дагэтуль бы жыў у згодзе з Ёкай Онай.

Курт Кабэйн
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках