17 траўня 2024, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтавая халява» скончылася

56
«Нафтавая халява» скончылася

У гэтым годзе Менск атрымае толькі 20 мільёнаў тон расейскай нафты.

Пра гэта паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч, перадае «Інтэрфакс».

«Аб'ёмы гэтага года будуць, хутчэй за ўсё, дзесьці да 20 млн тон. Гэта значыць, крыху вышэй чым першапачатковая пазіцыя Расеі - 18,5 млн тон, але ніжэй, чым запыты беларускага боку - 23 млн тон», - сказаў ён.

Баланс паставак нафты і нафтапрадуктаў на 2014 год, па словах віцэ-прэм'ера, яшчэ не ўзгоднены.

«Па 2014 годзе першыя кансультацыі на ўрадавым узроўні будуць заўтра ў Маскве. Мы заўсёды за гадавы баланс, але калі лічбы не сыходзяцца, часам практычней падпісаць квартальны баланс. Я не ведаю, ці сыдуцца лічбы па 2014 годзе», - сказаў Дварковіч.

Тым не менш, у наступным годзе Менск разлічвае атрымаць максімальны аб'ём расейскай нафты.

Пра гэта паведаміў журналістам міністр энергетыкі суседняй краіны Аляксандр Новак. Пры гэтым ён адзначыў, што магчымы аб'ём паставак з расейскага боку яшчэ не вызначаны, піша РБК.

Міністр у бліжэйшыя дні плануе правесці нараду па гэтым пытанні. «У нас ёсць да 15 снежня 2013 года тэрмін, калі мы павінны будзем ўзгадніць з Беларуссю ўсё правілы і ўмовы на наступны год. На сённяшні дзень у нас ідуць перамовы», - дадаў Аляксандр Новак.

У канцы кастрычніка намеснік міністра эканомікі рэспублікі Беларусі адзначаў, што Менск спадзяецца атрымаць ў 2014 годзе па паліўным балансе 23 мільёны тон расейскай нафты.

Адносна бягучага года Аляксандр Новак раней паведамляў, што пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь трубаправодным транспартам за 9 месяцаў склалі 16-16,5 мільёнаў тон. Па графіку на IV квартал плануецца пастаўка яшчэ 3,1 мільёна тон.

Нагадаем, напярэдадні 2013 года Расея адмовілася падпісваць з Беларуссю гадавы баланс паставак, баючыся аднаўлення беларускім бокам «шэрага» экспарту растваральнікаў. У гэтым годзе пастаўкі нафты ажыццяўляюцца ў рамках графікаў, якія штоквартальна зацвярджаюцца. Кожны квартал на беларускія НПЗ паступала 5,75 млн. тон расейскай нафты.

Паміж дзвюма краінамі дзейнічае нафтавы баланс: расейская нафта паступае на беларускія НПЗ, а гатовая прадукцыя вяртаецца на рынак у Расею праз рэалізацыю на біржы.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках