18 траўня 2024, Субота, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прыгразіла «Газпраму» новай газавай вайной

159
Украіна прыгразіла «Газпраму» новай газавай вайной

Калі «Газпрам» будзе ўжываць фармальны падыход, Украіна пакідае за сабой права «факультатыўна» забяспечваць экспарт газу ў Еўропу, заявіў віцэ-прэм'ер краіны Юрый Бойка.

«У кастрычніку для камунальнай сферы мы фактычна выкарыстоўвалі аб'ёмы, якія знаходзяцца ў нашых сховішчах, і мы не плануем браць у «Газпрама» вялікіх аб'ёмаў газу. Яны будуць невялікія, на гэта нам грошай хопіць. І ў далейшым, калі такі фармальны падыход будзе з боку нашых партнёраў, мы таксама будзем падыходзіць з пункту гледжання толькі забеспячэння ўласнай камунальнай сферы, а забеспячэнне падтрымкі ў пікавыя рэжымы - транзіту з боку НАК [«Нафтагаз Украіны»] для «Газпрама» - гэта ўжо будзе заданне, якое мы будзем праводзіць факультатыўна», - сказаў Бойка на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Кіеве, пішуць «Ведомости».

Паводле інфармацыі Бойкі, адкрыўшы свой рынак газу для прыватных кампаній, Украіна скараціла закупку газу па кантракце з «Газпрамам» «прыблізна ў чатыры разы» - да 11 млрд куб. м.

На гэтым тыдні афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў заявіў, што Украіна пачала плаціць «Газпраму» за жнівеньскія пастаўкі газу, аднак гэта толькі малая частка $882-мільённай пазыкі. Па стане на 6 лістапада «Нафтагаз» скараціў запазычанасць перад «Газпрамам» да $792 млн. Кіраўнік украінскай кампаніі Яўген Бакулін казаў, што ў 2014 г. «Нафтагаз» закупіць у «Газпрама» не больш за 18 млрд куб. м газу.

У гэтым годзе «Газпрам», разлічваючы на суровую зіму ў Еўропе, запампаваў у свае падземныя сховішчы газу (ПСГ) у Расеі 69 млрд куб. м - на 4% больш, чым было назапашана ў 2012 г., паведаміла кампанія. З улікам ПСГ у Беларусі рэзерв дасягае амаль 70 млрд куб. м. Гэта максімум у гісторыі расейскай газавай галіны. «Газпрам», разлічваючы на еўрапейскі попыт, запампоўваў газ і ва ўкраінскія сховішчы. План - 19-20 млрд куб. м. У канцы кастрычніка намеснік старшыні праўлення «Нафтагаза Украіны» Вадзім Чупрун заявіў, што кампанія плануе ў лістападзе запампаваць у ПСГ каля 1 млрд куб. м газу, што павялічыць запасы да 19,1 млрд куб. м.

Падчас «газавай вайны» 2009 г. Украіна ўжо брала газ са сховішчаў для ўнутраных патрэб. Еўракамісар па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Эцінгер нядаўна заявіў, што ніхто не хоча «аналага таго, што адбылося ў студзені 2009 г.». Ён падкрэсліў, што Расея і «Газпрам» «ёсць і будуць нашымі найбольш значнымі партнёрамі, пастаўшчыкамі і экспарцёрамі на рынак ЕЗ».

Паводле дзеючага кантракту «Нафтагаз Украіны» павінен купляць у «Газпрама» не менш як 42 млрд куб. м газу ў год. Але Кіеў не задавальняе кошт (каля $400 за 1000 куб. м). У выніку «Нафтагаз» зніжае адбор, у мінулым годзе ён купіў толькі 25 млрд куб. м, атрымаўшы ад «Газпрама» да гэтага часу не аплачаны штраф на $7 млрд.

Напісаць каментар 159

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках