17 траўня 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты і чыноўнікі сыходзяць ад Януковіча

12
Дэпутаты і чыноўнікі сыходзяць ад Януковіча

Прэзідэнт Украіны можа застацца без большасці ў Вярхоўнай Радзе.

Пра гэта заявіў былы кіраўнік яго адміністрацыі Алег Рыбачук, перадае «Сегодня».

«Я прагназую, што ў аўторак (3 снежня) будзе раскол большасці і з Партыі рэгіёнаў пачнуць выходзіць дэпутаты. Можа перастаць існаваць большасць як такая. Зараз мяняецца кан'юнктура і можа здарыцца так, што будзе турбацыя ў «рэгіёнах». Камуністы заўсёды былі прадажнымі - пачнуць зноў абараняць інтарэсы працоўных», - заявіў палітык.

Па словах Рыбачука, людзі выйшлі на вуліцу з патрабаваннем еўрапейскай будучыні для Украіны і нішто іншае, не прывяло б да такога вялікага мітынгу. Пры гэтым ён лічыць, што ўжо цяпер трэба выхоўваць новага прэзідэнта.

«Мы павінны ставіць патрабаванні - гэта павінен быць еўрапейскі чалавек, павінен быць чалавек, які будзе мець сваю каманду. Павінен будзе не толькі падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі, але і выканаць усе яго ўмовы. Не трэба нічога прыдумляць - трэба толькі выконваць.

Трэба каб прэзідэнты паказвалі, што яны ў звычайным жыцці таксама еўрапейцы. Гэта азначае - асаблівы спосаб жыцця. Не жыць у Межыгор'і, а жыць на вуліцы Банкавай, напрыклад. Ты там жывеш, і як Меркель або Сарказі пасля свайго сыходу – сабраў бірачкі, мэблю, усе рэчы і сышоў. Нам трэба пакінуць той працэс, калі кожны прэзідэнт пакідае сабе дом», - лічыць Рыбачук.

На яго думку, грамадства таксама павінна сачыць за апазіцыяй.

«Цяпер давер да партый вельмі маленькі. Пустыя размовы, пустая рыторыка - нікога не цікавяць. Еўрамайдан - гэта Майдан новага пакалення. На ім стаялі тыя, хто нарадзіліся ў незалежнай Украіне. Яны не маюць таго мінулага, яны думаюць інакш і з імі можна размаўляць, весці дыялог. Але пакуль палітыкі адчуваюць сябе няўтульна, таму што старыя тэхналогіі не працуюць. 40% украінцаў чакаюць цвярозай пераканаўчай праграмы. Каб гэта здарылася, трэба паставіць выразныя ўмовы. У нас ёсць час і апазіцыя павінна выбраць адзінага кандыдата. Гэта трэба будзе вырашаць нам - яны самі ніколі не вызначацца, калі не будзе грамадзянскага ціску», - кажа палітык.

Партыя рэгіёнаў збярэ экстраны савет

Савет парламенцкай фракцыі кіруючай Партыі рэгіёнаў Украіны ў панядзелак збярэцца і прыме рашэнне аб далейшых дзеяннях, паведаміў 1 снежня член фракцыі, дэпутат Украіны Уладзіслаў Лук'янаў у эфіры расейскага тэлеканала «Дождь».

«Мы ў панядзелак раніцай збіраем савет фракцыі, і будзем прымаць рашэнне аб нашых далейшых дзеяннях. І падзеі на Майдане для нас будуць вызначальнымі ў тым, якое рашэнне мы будзем прымаць. Але я ўпэўнены, што сітуацыю - лёгка ці нялёгка - трэба пераводзіць у мірнае, спакойнае рэчышча, пазбягаць канфліктаў, эмоцый, супрацьстаянняў і выходзіць на канструктыў. Таму што ўсе гэтыя страйкі ўкраінскія нічога карыснага нікому з простых грамадзян не прынясуць», - сказаў дэпутат Украіны.

Ён дадаў, што задача партыі - утрымаць сітуацыю пад кантролем, спыніць «беспарадкі» і вярнуцца да нармальнага, звычайнага жыццёвага ўкладу і ў Кіеве, і ва Украіне, піша NEWSru.ua.

Нагадаем, на віленскім саміце Усходняга партнёрства 28-29 лістапада прэзідэнт Віктар Януковіч не падпісаў Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ. Кіеў прапанаваў Брусэлю прыцягнуць Расею да абмеркавання палажэнняў пагаднення. Еўрачыноўнікі пакуль на такую прапанову не пагаджаюцца.

Жыхары краіны ўжо адказалі на зрыў падпісання пагаднення беспрэцэдэнтнай акцыяй пратэсту. Яна праходзіць па ўсёй Украіне ўжо другі тыдзень і б'е рэкорды колькасці ўдзельнікаў падзей 2004 года. Кульмінацыяй акцыі, якую ўжо называюць «еўрарэвалюцыяй», былі ўчорашнія падзеі ў Кіеве. У мірнай акцыі на Майдане Незалежнасці прынялі ўдзел ад 500 да 700 тысяч чалавек. Каля рэзідэнцыі Януковіча адбыліся сутыкненні, справакаваныя некалькімі сотнямі невядомых хуліганаў у масках. Апазіцыя асудзіла правакатараў і заявіла пра працяг акцыі. Сёння ва Украіне намечаны пачатак агульнанацыянальнай забастоўкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках