Хлопчык з Канады спявае, як Элвіс Прэслі (Відэа)
25- 26.12.2013, 16:09
- 25,762
Многія людзі, якія чулі голас 16-гадовага Давіда Цібіо з Квебека, сцвярджаюць, што Элвіс Прэслі перарадзіўся ў гэтым юнаку.
Талент гэтага хлопчыка раскрыўся зусім нядаўна, калі ён вырашыў выканаць класічную навагоднюю песню Blue Christmas. Слухачы і вядучыя радыёстанцыі, дзе Давід спяваў, былі проста шакаваныя, піша uaua.info.
Больш за сем мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэту прагледзелі відэа з запісам хлопца. Яго нават запрасілі выступіць на некалькіх канцэртах. У Манрэалі і Таронта квіткі на яго канцэрты раскупілі даволі хутка.