Гішпанка Ангела Эспіноса Руіз спявае «Пагоню» (Відэа)
33- 28.12.2013, 11:07
- 16,644
20-гадовая гішпанка вельмі кранальна выканала песню на вершы Максіма Багдановіча.
Ангела Эспіноса Руіз з Грэнады пяць гадоў вывучае беларускую мову і актыўна цікавіцца нашай палітычнай і культурнай сітуацыяй. Дзяўчына вельмі любіць беларускую музыку. Сярод любімых выканаўцаў называе перш за ўсё Паліну Рэспубліку, Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча і «Ляпіса Трубяцкога». Ангела выдатна спявае і грае на фартэпіяна, у тым ліку беларускія песні, піша сайт Tuzin.fm.
Спецыяльна для цырымоніі ўзнагароджання беларускамоўных ролікаў «Крок наперад» Ангела запісала відэапрывітанне і праспявала «Пагоню» Максіма Багдановіча.
Асаблівая падзяка Алесю Мазаніку, паводле чыёй просьбы было запісана відэа.