17 траўня 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрамайдан зацвердзіў праграмны маніфест

8

Удзельнікі Народнага веча на Майдане Незалежнасці прынялі новы праграмны маніфест.

Яго тэкст са сцэны зачытаў нардэп ад « Батькивщины» Аляксандр Турчынаў, піша «Украінская праўда».

У дакуменце абвяшчаюцца мэты, дасягненне якіх запланаванае на кароткую, сярэднюю і доўгатэрміновую перспектыву.

Так, бліжэйшым часам актывісты Еўрамайдану плануюць дамагчыся вызвалення і рэабілітацыі ўсіх арыштаваных за ўдзел у акцыях пратэсту, спыненне тэрору, пагроз, маральнага і фізічнага ціску на ўдзельнікаў мірнага супраціву, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Акрамя таго актывісты плануюць дамагчыся адстаўкі і прыцягнуць да адказнасці высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку міністра Захарчанку, якія адказныя за арганізацыю разгону Майдана ў ноч на 30 лістапада і збіццё актывістаў на Банкавай 1 снежня, ліквідацыі спецпадраздзялення «Беркут» і забароны выкарыстання вайскоўцаў Унутраных войскаў для сілавога процідзеяння мірным масавым акцыям пратэсту.

Яшчэ адна мэта на бліжэйшы час - адстаўка ўрада Мікалая Азарава і фармаванне новай большасці ў парламенце, «пачатак рэальных, а не імітацыйных перамоваў паміж уладай і Майданам».

«Для гэтага Рада ВА «Майдан» сфармуе паўнамоцную дэлегацыю, у якой будзе мандат Майдана на вядзенне перамоўнага працэсу з уладай», - адзначыў Турчынаў.

Таксама плануецца стварэнне прадстаўнічага органа для падрыхтоўкі новай Канстытуцыі.

«Для яе прыняцця неабходна часова вярнуцца да Канстытуцыі 2004 года. Гэта - легітымны шлях развязання глыбокага палітычнага і эканамічнага крызісу, які прадугледжвае правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў на прапарцыйнай аснове з адкрытымі спісамі», - гаворыцца ў маніфесце.

У сярэднетэрміновай перспектыве плануецца дамагчыся падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, увесці бязвізавы рэжым, прадухіліць уцягванне Украіны ў Мытны або Еўразійскі саюз.

Таксама актывісты плануюць дамагчыся ўвядзення персанальных міжнародных санкцый супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўжывання сілы супраць мірных дэманстрантаў - забарона на ўезд, замарожванне актываў, праверкі крыніц паходжання сродкаў і ўласнасці за мяжой.

«У доўгатэрміновай перспектыве павінны дамагчыся пабудовы ва Украіне дэмакратычнай, прававой дзяржавы з сацыяльна арыентаванай эканомікай, прыняцце новай Канстытуцыі, дэцэнтралізацыі ўлады, карэннай змены Кабміна, аднаўлення правасуддзя, рэформы праваахоўных органаў і правядзення рэформы адукацыі з абавязковым укараненнем курсу грамадзянскай адукацыі і правоў чалавека», - гаворыцца ў дакуменце.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах суседняй краіны пачаліся 21 лістапада пасля аб'явы урадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» у Вільні. Улады краіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, зачысціўшы Майдан Незалежнасці ад намётаў і актывістаў апазіцыі. Тым не менш, людзі застаюцца ў цэнтры Кіева, а акцыі працягваюцца ўжо другі месяц.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках