Канцэрт «Воплей Відоплясова» ў Менску адменены
14- 3.12.2013, 10:41
- 21,133
Канцэрт знакамітага ўкраінскага гурта «Воплі Відоплясова» павінен быў адбыцца ў Менску 5 снежня ў Палацы Рэспублікі.
«Наша Ніва» звязалася з прэс-сакратаром групы, каб удакладніць, ці звязаная адмена з падзеямі ва Украіне.
«Не, гэтыя рэчы ніяк не звязаныя, - растлумачыў прэс-сакратар Павел Скарнякоў. - Справа ў тым, што арганізатары менскага канцэрта зрабілі няправільную прамоцыю, у выніку продажы былі вельмі слабыя. Іншыя даты нашага тура ў сіле - мы і цяпер у туры».
У той жа час па Беларусі гастралюе іншы ўкраінскі гурт - «Океан Ельзи», два канцэрты тура ўжо адбыліся, і як запэўнілі арганізатары, менскі канцэрт, запланаваны на 8 снежня ў «Менск-Арэне», адбудзецца.