ATACMS атакуюць: У шматлікіх гарадах Крыма прагрымелі выбухі
6- 4.05.2024, 8:33
- 30,042
Рух на Керчанскім мосце спынены.
У часова акупаваным Крыме ў ноч на 4 траўня прагрымелі выбухі. «Гучна» было ў Джанкоі, Еўпаторыі, Первамайскім, Краснаперкопску ды іншых населеных пунктах, паведамляе «24 канал».
Расейскія тэлеграм-каналы напісалі пра нібыта «збіццё ўсіх ракетаў».
«Было 15–17 балістычных ракетаў», – паведамляюць расейскія паблікі.
У расейскім маніторынгавым тэлеграм-канале пісалі, што арыентавальна ў 2:04 спынілі рух машынаў на Керчанскім мосце.
Пазней Мінабароны РФ заявіла пра масаваны напад ракетаў ATACMS па Крыме. Чатыры з іх нібыта «былі знішчаныя».
Акупацыйныя «ўлады» заклікалі людзей не падыходзіць да касетных боепрыпасаў, якія не разарваліся. Таксама папрасілі тэлефанаваць 112 і атачыць саматугам радыус 200 метраў да прыезду экстранных службаў.