28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роберт Мааскант: У беларускіх футбалістаў занадта лёгкае жыццё

7
Роберт Мааскант: У беларускіх футбалістаў занадта лёгкае жыццё

Былы галоўны трэнер менскага «Дынама» распавёў пра адрозненні беларускіх футбалістаў ад калег з заходніх краін.

«Усё індывідуальна. Магчыма, беларускія хлопцы адчуваюць сябе занадта камфортна. У іх залішне лёгкае жыццё. Некаторыя маглі б больш сябе стымуляваць. Талентаў у краіне дастаткова. Калі б яшчэ толькі была добрая структура, каб іх развіваць», - заявіў Роберт Мааскант у інтэрв'ю «Прессболу».

Галандскі спецыяліст быў 27-м трэнерам менскага клуба на працягу 14 гадоў, на працягу якіх ім кіруе лукашэнкаўскі алігарх Юрый Чыж. Гэту пасаду ён заняў усяго паўгода таму.

Роберт Мааскант стаў першым «заходнікам» на пасадзе галоўнага трэнера «Дынама». Толькі на трэцім дзесятку існавання беларускі чэмпіянат дарос да з'яўлення галоўнага трэнера з Заходняй Еўропы. Да яго прызначэння ў нашай вышэйшай лізе, не засвяцілася ніводнага «галоўнага», які быў бы выхадцам неславянскай краіны. Трэнерамі па фізпадрыхтоўцы, скаўтамі, нават спартыўнымі дырэктарамі з Еўразвяза не здзівіш ужо нікога. А вось на пасадзе «галоўнага» чалавек, не з былога сацлягеру - гэта выпадак, раней небывалы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках