27 красавiка 2024, Субота, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хавер» знёс 40-метровую трубу і пашкодзіў газаправод у Польшчы

5
«Хавер» знёс 40-метровую трубу і пашкодзіў газаправод у Польшчы

Чацвёра жыхароў Польшчы загінулі ад урагану, які ішоў у напрамку да Беларусі.

Больш за 100 тысяч жыхароў краіны засталіся без электрычнасці. Вецер і снегапад парушыў транспартныя зносіны. Затрыманыя або адмененыя дзесяткі авіярэйсаў з буйных гарадоў на захадзе краіны, перадае радыёстанцыя RMF FM.

Найбольшы разгул стыхіі адзначаны ў Заходне-Паморскім, Ніжнесілезскім, Сілезскім і Вялікапольскім ваяводствах. Пажарныя ў гэтых рэгіёнах усю ноч прыбіралі паваленыя ветрам дрэвы з дарог і вуліц, здзейсніўшы каля 1,2 тысячы выездаў. Аварыйныя службы спрабуюць наладзіць энергазабеспячэнне, піша РІА «Новости».

Вецер і снегапад парушыў транспартныя зносіны. Затрыманыя або адмененыя некалькі рэйсаў з гарадоў Быдгашч і Познань. Варшаўскі аэрапорт імя Фрэдэрыка Шапэна працуе ў нармальным рэжыме.

У горадзе Цешын пашкоджаны газаправод. У Забжэ з-за пашкоджанай кантактнай сеткі ўсталі трамваі. У Баляслаўцы ад ветру ўпала 40-метровая труба мясцовай кацельні. На поўначы Польшчы ў ваколіцах Мальбарка быў парушаны рух цягнікоў. У Заходне-Паморскім ваяводстве вецер паваліў лінію электраперадач.

У бліжэйшую гадзіну ўраган чакаюць у Варшаве і гарадах на ўсходзе краіны.

Сёння «Хавер» дасягне Беларусі. Чакаюцца снег, мяцеліца, месцамі на дарогах галалёдзіца. Прагназуюцца парывы ветру да 15-24 метраў за секунду. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. У суботу - 7 снежня - складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца. Тэмпература паветра панізіцца, на працягу сутак будзе ад нуля да мінус 6 градусаў. Вецер у асобных раёнах пачне сціхаць. Да нядзелі «Хавер» пакіне тэрыторыю Беларусі і пойдзе на ўсход.

МНС рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на аўто ў бліжэйшыя два дні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках