28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саша Філіпенка: Засталіся два вандроўныя народы - беларусы і цыганы (Відэа)

29

Вядучы тэлеканала «Дождж» Саша Філіпенка прадставіў кнігу «Былы сын» - пра беларусаў, якія з'ехалі за мяжу.

Саша Філіпенка распавёў у эфіры тэлеканала «Дождж» пра падзеі, якія апісваюцца ў яго кнізе.

У прыватнасці, гэта трагедыя на Нямізе ў 1999 годзе і разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску 19 снежня 2010 года. У кнізе Саша Філіпенка задаецца пытаннем, чаму ўсё больш беларусаў пакідаюць сваю краіну.

«Пры насельніцтве ў 9-10 мільёнаў вялізная колькасць беларусаў жыве за мяжой. У кнізе ёсць фраза «засталіся два вандроўныя народы - беларусы і цыганы». І мне хацелася зразумець, чаму я з'ехаў з гэтай краіны, чаму людзі з'язджаюць. Гэта такая кампіляцыя падстаў, энцыклапедыя прычын называцца былым сынам сваёй краіны. Я пайшоў у першы клас у 1991 годзе, і гэта была Беларусь, якая збіралася трапіць у Еўрапейскі звяз, і нам распавядалі пра еўрапейскія каштоўнасці, нам распавядалі пра нашу гісторыю, пра наш сцяг, а потым раптам у 1994 аказалася, што гэтай гісторыі не было, што па сутнасці гісторыя Беларусі пачынаецца з 1941 года, калі пачалася Другая сусветная вайна», - кажа літаратар.

Саша Філіпенка адзначае, што ў Расеі ніхто нічога не ведае пра Беларусь.

«У Расеі па сутнасці ніхто нічога не ведае пра Беларусь. Усё, што тут ведаюць - гэта, што Менск - чысты горад, што мы ўсе вельмі сябруем, у нас нешта накшталт сацыялізму, усе задаволеныя і ў нас недарагія машыны. Гэта ўсё. Але Беларусь - гэта асобная краіна са сваёй гісторыяй, са сваімі катаклізмамі, са сваім народам, які змагаўся падчас Другой сусветнай вайны і супраць фашыстаў, і супраць Чырвонай арміі», - кажа Саша Філіпенка.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках