27 красавiка 2024, Субота, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія журналісты сыходзяць з прапагандысцкага ТБ

18
Украінскія журналісты сыходзяць з прапагандысцкага ТБ

З Першага ўкраінскага канала праз нязгоду з рэдакцыйнай палітыкай звольніліся два журналісты: праз скажонае асвятленне разгону Еўрамайдана.

Пра гэта паведамляе «Тэлекрытыка».

Так з канала сышлі спецыяльны карэспандэнт інфармацыйна-аналітычных праграм Ігар Медзелян і карэспандэнт гэтага ж ТБ Сяргей Лефтэр.

У прыватнасці, Сяргей Лефтэр звольніўся 5 снежня.

«Звольніўся з навін Першага нацыянальнага праз нязгоду з інфармацыйнай палітыкай канала. Апошняя кропля - неадэкватнае, неаб'ектыўнае і прадузятае асвятленне еўрамайдана, у прыватнасці разгону «Беркутам» людзей 30 лістапада», - растлумачыў спадар Лефтэр свой учынак.

Ігар Медзелян з 5 снежня знаходзіцца ў адпачынку з наступным звальненнем.

«Я звальняюся, бо не згодны з рэдакцыйнай палітыкай канала. Рашэнне пакінуць НТКУ наспела пасля падзей 30 лістапада, калі адбылося збіццё пратэстуючых на Майдане Незалежнасці. Эфір навін на «Першым» у той дзень стаў апошняй кропляй», - адзначыў журналіст.

«Я паважаю свой калектыў, але мяркую, што не маю маральнага права ўдзельнічаць у стварэнні такіх навін», - дадаў ён.

Медзелян кажа, што разумее, што НТКУ цалкам залежыць ад дзяржавы, у тым ліку і фінансава, і гэта адбіваецца на рэдакцыйнай палітыцы канала.

«Я і некалькі маіх калегаў паспрабавалі змяніць падыходы да прадстаўлення інфармацыі. У панядзелак, 2 снежня, адбыўся сход калектыву навін. Зрэшты, усё засталося без зменаў. Далей дыскусій у калектыве не пайшлі», - распавёў ён.

Кардынальных зрухаў ні ў агульнай канцэпцыі канала, ні ў рэдакцыйнай палітыцы навін ён у перспектыве не бачыць.

Паводле інфармацыі крыніц выдання, пасля сходу калектыву 2 снежня кіраўніцтва паабяцала даваць у навінах больш балансу і прытрымлівацца стандартаў, аднак паляпшэння рэдакцыйнай палітыкі не адбылося.

Такім чынам, яшчэ некалькі журналістаў Першага нацыянальнага разглядаюць магчымасць звольніцца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках