28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў : Самае галоўнае, што цяпер Баўмгэртнэр у нас

36
Мядзведзеў : Самае галоўнае, што цяпер Баўмгэртнэр у нас

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў мяркуе, што справа «Уралкалія» была занадта палітызаваная.

«Цэлы шэраг падзей, які адбываўся, сапраўды надаў гэтай справе залішняе палітычнае гучанне, - сказаў Мядзведзеў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас перадачы «Гутарка з прэм'ер-міністрам» у жывым эфіры тэлеканала «Расія-1». - Мы самі будзем праводзіць адпаведныя дзеянні. Мы здольныя разабрацца з тым, што адбылося, і з пункту гледжання крымінальнага працэсу, і з пункту гледжання наогул падзей».

Ён нагадаў, што беларуская старана ўжо перадала Расеі гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгэртнэра. «Цяпер павінны быць праведзены ўсе следчыя мерапрыемствы і выяўленая аб'ектыўная праўда аб справе. Парушаў ён нешта паводле беларускіх або нашых законаў або не парушаў, самае галоўнае - што гэтым займаемся цяпер мы, а не нават няхай самыя блізкія нашы партнёры, але ўсё-такі іншая краіна», - падкрэсліў расейскі прэм'ер.

З ягоных слоў, сітуацыя з «Уралкаліем» ніяк не адбіліся на расейска-беларускіх стасунках. «Гэта, у канчатковым выніку, ніяк не адбілася на нашых стасунках з Рэспублікай Беларусь», - падкрэсліў Мядзведзеў. Ён таксама адзначыў, што беларуская старана пры ўзнікненні прэтэнзій да кіраўніцтва кампаніі павінна была праінфармаваць расейскую.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках