Лукашэнкаўскія прапагандысты ўцякаюць з краіны
250- 5.02.2013, 12:38
30 студзеня Аляксандр Аверкаў праходзіў кастынг на Грамадскім тэлебачанні Расеі ў Маскве.
Фота вядучага навін ОНТ з'явілася на сайце новага расейскага тэлеканала ў раздзеле «кастынг».
Грамадскае тэлебачанне Расеі - новы расейскі федэральны тэлеканал, які ствараецца на прынцыпах грамадскага вяшчання. Пачатак яго працы запланаваны на 19 траўня.
Ідэя яго адкрыцця належыць былому прэзідэнту Расеі Дзмітрыю Мядзведзеву.
Нагадаем, у 2011 годзе з ОНТ сышоў папулярны вядучы Сяргей Дарафееў. Ён вёў ток-шоу «Выбар». У цяперашні час Дарафееў працуе ў Кіеве.