26 красавiка 2024, Пятніца, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БКК падпісала кантракт з Індыяй на пастаўку хлоркалію

5
БКК падпісала кантракт з Індыяй на пастаўку хлоркалію

Беларуская калійная кампанія падпісала кантракт з Indian Potash Ltd (IPL) на пастаўку хлорыстага калію ў 2013 годзе.

«Кошт калійных угнаенняў, якія пастаўляюцца ў Індыю, складзе 427 даляраў за тону на ўмовах CFR. Адгрузкі прадукцыі па новым кошце пачнуцца ў лютым 2013 г. і будуць ажыццяўляцца да студзеня 2014 г. Агульны аб'ём паставак БКК па кантракце з IPL складзе 1 млн. тон», - паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе БКК.

Папярэднія кантракты БКК з індыйскімі імпарцёрамі былі заключаныя ў жніўні 2011 года да канца сакавіка 2012 года па 490 даляраў за тону: з Indian Potash Ltd на пастаўку 1,2 млн. тон і з Zuari Industries - на 400 тыс. тон.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках