26 красавiка 2024, Пятніца, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце раздавалі «Мужыцкую праўду»

9

Брэсцкія актывісты культурна-асветніцкай ініцыятывы «Грунт» правялі акцыю, падчас якой раздавалі «Мужыцкую праўду» - газету да 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага.

Некалькі сотняў газет раздалі ў Брэсцкім універсітэце. Пасля актывісты выйшлі на пляцоўку перад навучальнай установай і працягвалі раздаваць газету там, перадае «Радыё Свабода».

Праз некалькі хвілін з універсітэта выйшаў ахоўнік, які загадаў актывістам пакінуць пляцоўку - маўляў, «тут нічога нельга раздаваць».

Актывісты працягнулі акцыю ў іншым месцы.

Актывісты ініцыятывы «Грунт» назвалі газету «Мужыцкай праўдай» у гонар той, якую выдаваў Кастусь Каліноўскі. Як кажа кіраўнік ініцыятывы Віктар Клімус, у гэтым годзе «сімвалічна плануецца выдаць 7 нумароў газеты».

«Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага выдавалася з ліпеня 1862 года па чэрвень 1863 года. Усяго выйшла 7 нумароў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках