26 красавiка 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Еўразвяз непаслядоўны

15
Станіслаў Шушкевіч: Еўразвяз непаслядоўны

Менавіта так першы кіраўнік незалежнай Беларусі ацаніў інфармацыю пра тое, што з Уладзіміра Макея Еўразвяз можа зняць візавыя абмежаванні.

«На вялікі жаль, я даўно пераконваюся ў тым, што Еўразвяз непаслядоўны. Мы ўжо мелі справу з папярэднімі кіраўнікамі, калі прыехаў Хаўер Салана, а потым Беніта Ферэра-Вальднер, і сталі тут цалавацца з нашым кіраўніцтвам. Я не выключаю, што гэтая «хвароба» ў іх не прайшла. А тое, што яны адступаюць ад галоўнага правіла - вызвалення палітвязняў - не ўпрыгожвае гэтую паважаную структуру. Я лічу, што такая мера будзе спрыяць толькі таму, каб тут дыктатура ўмацоўвалася і гнілі палітвязні», - сказаў Станіслаў Шушкевіч «Еўрарадыё».

На думку Шушкевіча, выкрэсліваць міністра замежных спраў з «чорнага спісу» Еўразвяза можна толькі пасля вызвалення палітвязняў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках