Пажылая менчанка спрабавала спаліць сябе
9- 11.03.2013, 10:49
7 сакавіка 77-гадовая жыхарка Менска распачала спробу суіцыду.
Пра гэта паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах.
У сваёй кватэры ў доме па Лагойскім тракце жанчына падпаліла на сабе вопратку. З апёкамі I-III ступені 60% цела пенсіянерка шпіталізаваная.
Вядома, што ў мінулым годзе пацярпелая праходзіла лячэнне ў РНПЦ псіхічнага здароўя.