2 траўня 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка вырашыла балатавацца ў прэзідэнты

37
Цімашэнка вырашыла балатавацца ў прэзідэнты

Былая прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка, якая адбывае сямігадовы тэрмін, заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Украіны на выбарах у 2015 годзе.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю швейцарскаму выданню Le Temps, піша Lenta.ru.

«7 снежня 2012 года аб'яднаная апазіцыя абвясціла, што яна падтрымае мяне як адзінага кандыдата ад апазіцыі на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Для мяне гэта - вялікі гонар і вялікая адказнасць. Вядома, існуюць вялікія перашкоды. Але я заўсёды супраціўлялася тым, хто спрабаваў адцягнуць мяне ад маіх мэтаў і маіх мараў аб будучыні Украіны», - заявіла Цімашэнка.

Паводле яе слоў, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і яго каманда «добра ведаюць», што экс-прэм'ер здольная змяніць сітуацыю ў краіне і сабраць сілы, каб супрацьстаяць устанаўленню на Украіне дыктатуры. Пры гэтым, каментуючы дзеянні цяперашняй украінскай улады, Цімашэнка выказала меркаванне, што яны прадыктаваныя «логікай канібалаў».

Экс-прэм'ер таксама выказала надзею, што Еўрапейскі суд па правах чалавека, які ў цяперашні час разглядае скаргу Цімашэнка на законнасць яе крымінальнага пераследу, вынесе рашэнне, згодна з якім «дасць мне магчымасць, каб мяне судзілі не падкупленыя ўладай суддзі, а народ, які павінен мець права выказаць сваё меркаванне аб маёй палітыцы і палітыцы маёй партыі на свабодных і сумленных выбарах».

Юлія Цімашэнка была арыштаваная ў 2011 годзе, пасля прыходу да ўлады яе палітычных апанентаў - Віктара Януковіча і Партыі рэгіёнаў. Яе абвінавацілі ў перавышэнні паўнамоцтваў пры заключэнні газавых пагадненняў з Расеяй і прысудзілі да сямі гадоў турмы.

Таксама ў дачыненні да былой кіраўніцы ўрада былі ўзбуджаныя і іншыя крымінальныя справы. У прыватнасці, яе падазраюць у арганізацыі забойства дэпутата Яўгена Шчэрбаня ў 1996 годзе. Гэта справа ў 2012 годзе была аб'яднаная з іншай, звязанай з сыходам ад выплаты падаткаў падчас кіраўніцтва Цімашэнка кампаніяй Адзіныя энергетычныя сістэмы.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках