3 траўня 2024, Пятніца, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снапкоў спадзяецца на цуд

37
Снапкоў спадзяецца на цуд

Міністр эканомікі Беларусі ўпэўнены ў зніжэнні інфляцыі ў краіне да 12% у гэтым годзе.

У Беларусі інфляцыя ў 2013 годзе не перавысіць прагнозныя 12%, заявіў журналістам у сераду ў Менску міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, піша «Інтэрфакс».

«У 12% мы ўкладземся, без сумневу», - сказаў міністр.

Міністр эканомікі Беларусі таксама падкрэсліў патрэбу стварэння на базе беларускіх прампрадпрыемстваў шэрагу буйных СП з удзелам расейскіх кампаній.

«Стварэнне супольных прадпрыемстваў (з Расеяй - ІФ), злучэнне бізнэсаў, з'яўляецца неабходным для захавання ў сярэднетэрміновай перспектыве канкурэнтных пераваг. Не думаю, што гэта манета з двума бакамі», - сказаў Снапкоў.

Нагадаем, за студзень-люты 2013 года інфляцыя ў Беларусі ўжо склала 4,3%.

У 2012 годзе інфляцыя знізілася да 21,8% з 100,8% у 2011 годзе.

У 2013 годзе беларускія ўлады маюць намер запаволіць інфляцыю да 12%.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках