2 траўня 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэстчан высяляюць з прыватызаваных кватэр

30

ЖРЭА высяляе людзей з жылога дома па вуліцы Астроўскага ў цэнтры Брэста.

Камунальныя службы тлумачаць сваё рашэнне аварыйным станам будынка. Жыхарам дома абяцаюць даць сацыяльнае жыллё ў гарадскім мікрараёне «Паўднёвы». Аднак пакідаць свае прыватызаваныя кватэры яны адмаўляюцца. У адказ ЖРЭА горада Брэста падало пазоў супраць жыхароў дома, паведамляе «Радыё Рацыя».

На думку грамадзянаў, парушаюцца іх правы ўласнікаў, а кошт кватэр, якія ім прапануюцца наўзамен старых, нашмат менш.

Адна з жыхарак Валянціна Мальцава лічыць, што рашэнне аб высяленні ляжыць за рамкамі беларускіх законаў.

«Гарадскія ўлады не лічацца ні з нашымі правамі, ні з нашымі жаданнямі. Яны не імкнуцца адпавядаць заканадаўству і Канстытуцыі, каб паляпшаць нашы ўмовы жыцця, а наадварот пагаршаюць іх. Таксама для нас, як для патрыётаў горада, важна захаванне дамоў, якія не па нашай віне прыйшлі ў такі стан. Яны з'яўляюцца гонарам, гістарычнай каштоўнасцю, нават калі гэта - сціплая бытавая забудова польскага часу, якая патрабуе рамонту», - кажа яна.

У ЖЭС № 4 адмовіліся ад каментароў, спаслаўшыся на тое, што яны ўсяго толькі выканаўцы ў справе высялення жыхароў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках